Перайсьці да зьместу

Рышард Шуркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рышард Шуркоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-польску: Ryszard Szurkowski
Нарадзіўся12 студзеня 1946(1946-01-12)[1][2]
Памёр1 лютага 2021(2021-02-01)[3] (75 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыявэлягоначнік

Рышард Шуркоўскі (па-польску: Ryszard Szurkowski, 12 сьнежня 19461 лютага 2021, Радам) — польскі раварыст. Чэмпіён сьвету з 1973 году, двухразовы срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі Міру (1970, 1971, 1973 і 1975), трохразовы чэмпіён сьвету і 12-разовым чэмпіёнам Польшчы. Трэнер і дэпутат сойму ПНР.

У спаборніцтвах удзельнічаў з 1963 году. У 1960-ыя гады Шуркоўскі раз-пораз перамагаў у розных нацыянальных спаборніцтвах, у тым ліку ў горным кросе. З 1969 году залічаны ў склад нацыянальнай зборнай.

Пасьля заканчэньня кар’еры ў 1984—1988 гадах быў трэнэрам зборнай Польшчы, а таксама прэзыдэнтам польскага Аб’яднаньня раварыстаў ў 2010-11 гадах.

У чэрвені 2018 году сур’ёзна пацярпеў у аварыі падчас гонкі вэтэранаў у Кёльне, перанёс некалькі апэрацыяў[5].

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пасьмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэньня Польшчы за выдатны ўклад у разьвіцьцё і папулярызацыю роварнага спорту ў Польшчы, а таксама за прасоўваньне і папулярызацыю фізычнай культуры і алімпійскай ідэі[6].

11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку загінуў старэйшы сын Шуркоўскага 31-гадовы Норбэрт, які знаходзіўся на 104-м паверсе адной з ўзарваных вежаў Сусьветнага гандлёвага цэнтру.