Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ | |||||
гішп. Santa Cruz de Tenerife | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1833 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Канарскія астравы | ||||
Правінцыя: | Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ | ||||
Кіраўнік: | Patricia Hernández Gutiérrez[d] | ||||
Плошча: | 150,56 км² | ||||
Вышыня: | 4 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 222 417 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1477,26 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 922 | ||||
Паштовы індэкс: | 38001–38010 | ||||
Нумарны знак: | TF | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 28°28′0″ пн. ш. 16°15′0″ з. д. / 28.46667° пн. ш. 16.25° з. д.Каардынаты: 28°28′0″ пн. ш. 16°15′0″ з. д. / 28.46667° пн. ш. 16.25° з. д. | ||||
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.santacruzdetenerife.es/ |
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (па-гішпанску: Santa Cruz de Tenerife) — горад у Гішпаніі, які месьціцца на Канарскіх астравах і ўваходзіць у аднайменную аўтаномную супольнасьць. Разам горадам Ляс-Пальмас зьяўляецца сталіцай супольнасьці. Горад зьяўляецца самым буйным Тэнэрыфэ, адным з астравоў архіпэляга. Разьмешчаны каля 210 кілямэтраў ад паўночна-заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі ў Атлянтычным акіяне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю назву горад атрымаў ад срэбнага Сьвятога Крыжа канкістадораў, які Алёнса Фэрнандэс дэ Люга паставіў пасьля высадкі на ўзьбярэжжы ў 1494 годзе, цяпер гэты крыж захоўваецца ў нацыянальным музэі Тэнэрыфэ. На працягу XVI стагодзьдзя гэтая былая рыбацкая вёсачка стала важным портам у закрытай гавані Ля-Лягуна. У 1723 году горад стаўся адміністрацыйным цэнтрам Тэнэрыфэ, а ў 1833—1927 гадох места было сталіцай усяго архіпэлягу. На Тэнэрыфэ неаднаразова нападалі ангельцы і датчане, але беспасьпяхова. У 1797 годзе захапіць порт паспрабаваў адмірал Нэльсан, але пацярпеў паразу. Да Санта-Крус сталіцай выспы была найблізкая Ля-Лягуна.
Гішпанцы пабудавалі на ўзьбярэжжы мноства крэпасьцяў для абароны сваіх уладаньняў, але нішто не спыняла піратаў, якія натхняліся ангельскімі й францускімі ўладамі, яны часьцяком нападалі на Тэнэрыфэ. Гэтак у 1657 годзе ангельскі адмірал Робэрт Блэйк здолеў нават захапіць горад, аднак зусім на кароткі час, неўзабаве ён быў адкінуты артылерыяй. Гэтая, і яшчэ дзьве сур’ёзныя перамогі, здабытыя над ангельцамі. 6 лістапада 1706 году генэрал Джон Джэнінгс атакаваў порт, але быў адкінуты, а ў 1797 годзе быў пераможаны генэрал Нэльсан. Гэтыя падзеі атрымалі адлюстраваньне ў гербе Тэнэрыфэ, на ім акрамя Крыжа заваяваньня, намаляваныя тры леапарды, якія ўвасабляюць гэтыя тры перамогі, над Блэйкам, Джэнкінгсам і Нэлсанам.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ абапіраецца ў асноўным на сфэру паслугаў. Гандаль, турызм, імпарт-экспарт, марскі порт і наяўнасьць буйных палітычных і фінансавых інстытутаў гарантуюць моцнае эканамічнае разьвіцьцё гораду.
Гарадыя-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Санта-Крус-дэ-ля-Сьера, Балівія
- Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія
- Каракас, Вэнэсуэла
- Гватэмала, Гватэмала
- Аранда-дэ-Дуэра, Гішпанія
- Кадыс, Гішпанія
- Сан-Антоніё, ЗША
- Санта-Крус, Каліфорнія, ЗША
- Санта-Крус-дэль-Нортэ, Куба
- Ніцца, Францыя