Перайсьці да зьместу

Старадубскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старадубскі раён
Стародубский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Старадуб
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 43 000
Плошча 1750 км²
Месцазнаходжаньне Старадубскага раёну
Старадубскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48348
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Старадубскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Старадуб.

Плошча раёну — 1750 км². Асноўныя рэкі — Бабінец, Вабля

У 1917—1919 гадах тэрыторыя цяперашняга Старадубскага раёну ўваходзіла ў склад УНР, а затым Украінскай дзяржавы гетмана П. Скарападзкага. У 1919 годзе Старадубскі павет быў перададзены ў склад Гомельскай губэрні РСФСР. У 1926 годзе, у зьвязку з расфармаваньнем Гомельскай губэрні, увайшоў у склад Бранскай губэрні.

У 1929 годзе, з увядзеньнем новага адміністрацыйнага падзелу, губэрні і паветы скасавалі. Быў утвораны Старадубскі раён, які ад пачатку ўвайшоў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. 5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Старадубскі раён.

Насельніцтва раёну складае 43 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 18 тыс. Усяго налічваецца 175 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 10 сельскіх паселішчаў:

Праз раён праходзіць чыгуначная лінія Ўнеча — Хутар Міхайлаўскі.

  • Сядзібна-паркавы комплекс Міклашэўскіх, царква Нараджэньня Божай Маці і царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Панураўка.
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Солава.
  • Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Ялівонка.
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Яцкавічы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старадубскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў