Страла (сузор’е)
Страла | |
Лацінская назва | Sagitta |
---|---|
· у родным склоне | Sagittae |
· скарот | Sge |
Простае ўзьняцьцё | 19,8333г |
Схіленьне | +18,66° |
Квадрант | NQ4 |
Плошча | 80 кв. гр. (86-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 19 |
Зорак з плянэтамі | 2 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | γ Sge (3,51m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 745 (28,14 сьв. г., 8,63 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −70°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня. |
Страла́ (па-лацінску: Sagitta, Sge) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Хоць Страла і зьяўляецца старажытным сузор’ем, але ў ім ня маецца ніводнай зоркі больш як трэцяй зорнай велічыні; гэта таксама трэцяе найдрабнейшае сузор’е (пасьля Малога Каня і Крыжа). Страла была пералічаная Пталемэем сярод 48 старажытнагрэцкіх сузор’яў, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Стралу можна назіраць зь любога пункту Зямлі, апрача як за паўднёвым палярным кругам.
Страла месьціцца ў плоскасьці Млечнага Шляху і мяжуе зь Лісічкай, Гэркулесам, Арлом і Дэльфінам.
Адметнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зоркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй пералічаныя самыя яскравыя зоркі Стралы:
- α Стралы (традыцыйная назва «Шам») — яскравы жоўты гігант спэктральнай клясы G1 II (4,37m) за 610 сьв. гадоў ад Зямлі, які разам з β Стралы (таксама 4,37m) утварае або «пер’і» дрэўца стралы, або стралу з двума наканечнікамі, якая выкарыстоўвалася ў рымскай арміі.
- γ Стралы — халодны гігант (M0 III, 3,47m), які разам з δ Стралы і ε Стралы ўтварае «дрэўца». Зорка палягае за 170 сьв. гадоў ад Зямлі.
- δ Стралы — M2 II+A0 V (мяркуецца аптычнай падвойнай зоркай, але можа быць адзіночнай зоркай са складаным спэктрам), 3,82m.
- ε Стралы — G8 III, 5,66m, кратная зорка (4 кампанэнты, кампанэнт B — аптычны).
- η Стралы — зорка спэктральнай клясы K2 III зорнай велічыні 5,1, якая належыць да рухальнай групы Гіяды.
Аб’екты глыбокага космасу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- M71 — слаба канцэнтраваная шаравая скупнасьць, якая доўгі час лічылася шчыльнай расьсеянай зорнай скупнасьцю. Яна знаходзіцца за 13 000 сьв. гадоў ад Зямлі і ўпершыню была адкрытая Жанам Філіпам дэ Шэзо ў 1745 або 1746 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Старажытнай Грэцыі, дзе, хутчэй за ўсё, упершыню[1] пачалі лічыць гэты кавалак неба асобным сузор’ем, яго называлі Oistos.[2] Тым ня менш, шумэрская назва сузор’я выглядае як KAK.SI.KI.[2]
Ёган Баер, які даваў зоркам абазначэньні, зоркам Стралы даваў літары зоркам ў адваротным парадку іх яскравасьці. Такім чынам, самая яскравая зорка атрымала літару γ. Такім самым чынам былі дадзеныя абазначэньні зоркам Стральца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Rogers, J. H. Origins of the ancient constellations: II. The Mediterranean traditions (анг.) // Journal of the British Astronomical Association. — Т. 108. — № 2. — С. 88.
- ^ а б Star Myths 2 (анг.) Katasterismoi: Greek Constellations
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страла (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|