Сфорцы
Выгляд
Герб роду Сфорцаў | |
Краіна паходжаньня | Італія |
---|---|
Тытул | герцагі Міляну |
Першы з роду | Муцыё Атэндоля |
Апошні з роду | Франчэска II (1535) |
Адгалінаваньні ад роду | Пазашлюбныя
|
Сфо́рцы — кіроўны род у рэнэсансавай Італіі, герцагі мілянскія.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дынастыя была заснаваная Муцыё Атэндолям (1369—1424), празваным Сфорцам (ад італ. sforzare — уплываць, напружваць), кандацьера з Раманьі, які служыў Анжуйскім каралям Нэапалю. Ягоны сын Франчэска I Сфорца кіраваў Мілянам першую палову рэнэсансавай эры, пераняўшы тытул герцага Міляну ад згаслага роду Вісконці ў 1447 року.
Пад уладаю Сфорцаў места-дзяржава расквітнела і пашырыла свае ўладаньні.
Выбітныя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя | Партрэт | Дачыненьне да роду Сфорцаў |
---|---|---|
Муцыё Атэндоля | Заснавальнік роду | |
Франчэска I Сфорца | Сын Муцыё, першы кіраўнік Міляну са Сфорцаў | |
Б’янка Марыя Вісконці | Жонка Франчэска Сфорцы | |
Галеаца Марыя Сфорца | Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну | |
Джан Галеаца Сфорца | Сын Галеаца Марыі Сфорцы | |
Бона Сфорца | Дачка Джана Галеаца Сфорцы, каралева польская і вялікая княгіня літоўская | |
Б’янка Марыя Сфорца | Дачка Галеаца Марыі Сфорцы і імпэратрыца Сьвятой Рымскай імпэрыі, жонка Максімільяна I | |
Ганна Сфорца | Дачка Галеаца Марыі Сфорцы, жонка Альфонсы I д’Эстэ | |
Катарына Сфорца | Пазашлюбная дачка Галеаца Марыі Сфорцы | |
Людавіка Сфорца | Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну | |
Бэатрычэ д’Эстэ | Жонка Людавіка Сфорцы | |
Максімільян Сфорца | Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну | |
Франчэска II Сфорца | Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну | |
Джаваньні Паоля I Сфорца | Пазашлюбны сын Людавіка Сфорцы, першы маркіз Караваджа |