Сьцяг Армэніі
Выгляд
Сьцяг Армэніі | |
Армэнія | |
Сьцяг Армэніі | |
Прапорцыі | 2:1[d] |
---|---|
Прыняты | 24 жніўня 1990 |
Аўтар | Сьцяпан Малхасянц[d] |
Сьцяг Армэ́ніі — дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Армэнія. Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — аранжавага колеру. Гэтыя колеры стагодзьдзямі асацыяваліся з армянскай нацыяй. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 1:2. Сьцяг Армэніі быў прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Армэнія 24 жніўня 1990 году. А 15 чэрвеня 2006 году Нацыянальны Сход Рэспублікі Армэнія прыняў новы закон «Аб дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Армэнія».