Перайсьці да зьместу

Сьцяг Ваўкавыску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну
Ваўкавыскі раён
Сьцяг Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну
Прапорцыі 1:2
Прыняты 2001

Сьцяг Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну — сьцяг гораду Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаны пастановай райвыканкаму ад 12 красавіка 2001 году № 225[1].

Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне якога знаходзіцца срэбраная выява ваўка ў поўны рост.