Тыгр (рака)
Тыгр | |
Тыгр каля 100 км ад свайго пачатку каля турэцкага гораду Дыярбакыр | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Хазар |
Вышыня вытоку | 1150 м |
Вусьце | Шат-эль-Араб |
Краіны басэйну | Турэччына, Сырыя, Ірак |
Даўжыня | 1850 км |
Плошча басэйну | 375000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Тыгр і Эўфрат | |
Тыгр — рака ў Азіі, даўжыня якой складае 1900 км. Бярэ пачатак ад возеру Хазар у Турэччыне на Армянскім нагор’і; на працягу амаль 1500 км цячэ па тэрыторыі Іраку. Пры зьліцьці Тыгра з Эўфратам утвараецца Шат-эль-Араб, які ўпадае ў Пэрсыдзкую затоку. Тэрыторыя, якая месьціцца паміж Тыграм і Эўфратам з даўніх часоў мае назоў Мэсапатамія.
Рака падсілкоўваецца сьнегава-дажджавым спосабам, зь вясновым паводкай, найбольшы сьцёк назіраецца ў красавіку. Пры супадзеньні паводак на Тыгру і ягоных прытоках узьнікаюць катастрафічныя паводкі, для абароны ад іх рэчышча Тыгра на значным працягу абвалаванае, частка паводкавых водаў накіроўваецца па канале ў западзіну возера Тартар, якое месьціцца на паўночным захадзе ад Багдада ў міжрэччы Тыгра і Эўфрата. Пры запаўненьні западзіны паводкавымі водамі ствараецца пагроза паводкі для Багдада.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тыгр на Livius.org