Тыпаграфіка
Тыпаграфіка (ад грэц. τύπος — форма й γραφή — пішу) — фармаваньне вонкавага й нутранога аблічча тэксту з дапамогай друкарскіх сродкаў[1]. Фармаваньне аблічча тэксту ўключае ў сябе выбар слушнай ґарнітуры, кеглю, фармату радка, міжрадкоўя, а таксама рэгуляваньне міжлітарных (кернінг) і міжслоўных інтэрвалаў (трэкінг).
Тыпаграфіка, з аднаго боку, уяўляе сабой адну з галін графічнага дызайну, з другога — звод строгіх правілаў, якія вызначаюць выкарыстаньне шрыфтоў у мэтах стварэньня найбольш зразумеляга для ўспрыманьня чытача тэксту. Задачай тыпаграфікі, найбольш творчага этапу афармленьня тэксту, зьяўляецца вызначэньне парамэтраў для наступных працэсаў набору, вёрсткі й дадрукарнай падрыхтоўкі.
Тэрмін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрмін «тыпаграфіка» прымяняецца да стылю, разьмяшчэньня й зьнешняга выгляду літар, лічбаў і сымбаляў, створаных у выніку гэтага працэсу. Дызайн шрыфта — цесна зьвязанае зь ім рамяство, часам якое лічыцца часткай тыпаграфікі[2].
Тыпаграфіка — гэта праца наборшчыкаў, друкароў, графічных дызайнераў, арт-дырэктараў, мастакоў мангі, коміксаў, а зараз і ўсіх, хто парадкуе словы, літары, лічбы й сымбалі для публікацыі, паказу або распаўсюджваньня, ад канцылярскіх работнікаў і аўтараў інфармацыйных бюлетэняў да любога, хто самастойна публікуе матэрыялы. Да наступу эры лічбавых тэхналёгіяў тыпаграфіка была спэцыялізаваным заняткам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў / Уклад. Кастусь Санько. — Менск: Тэхналогія, 2003. — ISBN 985-458-066-0
- ^ dot-font: Being a Typographer. Creative Publishing Network and CreativePro (16 August 2004).
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|