Перайсьці да зьместу

Тычачка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тычынкі амарылісу (Amaryllis)

Тычачка[1] ці тычынка (па-лацінску: stamen) — частка кветкі кветкавых расьлін, мужчынскі рэпрадуктыўны орган, у якім утвараецца пылок.

Тычачка складаецца з тычачкавай ніткі (стэрыльнай часткі) і пылавіку, у якім утвараецца пылковае зерне. Тычачкавая нітка зьяўляецца гамёлагам мікраспарафілу разнаспоравых дзеразападобных і голанасенных[2].

У кожным з чатырох гнёздаў пылавіку з клетак археспорыя пасьля меёзу ўтвараюцца мікраспроры, якія пасьля прарастаюць у мужчынскія гаметафіты — пылковыя зерні. Сукупнасьць пылковых зерняў называецца пылком[2].

Колькасьць тычачак у адной кветцы можа быць ад аднаго да некалькіх тысячаў (напрыклад, у некаторых кактусаў). Сукупнасьць тычачак кветкі называецца андрацэем. Тычынкі звычайна разьмешчаны на кветаложы сьпіральна ці па крузе.

Тычачкі могуць цалкам ці часткова зрастацца. У гарбузовых яны зрастаюцца цалкам, у астравых (складанакветных)пылавікамі, у бабовых — тычачкавымі ніткамі (гэтыя ніці ў кветках прадстаўнікоў бабовых называюцца тычачкавымі трубкамі[2]). У рафлезіевых і шэрагу прадстаўнікоў архідных тычынкі зрастаюцца са слупком, утвараючы адмысловы орган, званы калёнкай.

Форма тычынкі зьяўляецца сыстэматычнай адзнакай.

  • Слупок — жаночы рэпрадуктыўны орган кветкавых расьлінаў.
  1. ^ Ботаніка. Беларуская навукова тэрміналёгія, Менск 1924
  2. ^ а б в Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 165, 206. — 268,[4] с. — 3000 ас. — ISBN 978-5-358-01214-1УДК 581.4(038)