Перайсьці да зьместу

Т-34

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тып танка: Сярэдні танк
Краіна-вытворца: Сьцяг СССР
Павозка (экіпаж), чал.: 4
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1940
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: 1940—1944
Памеры:
Маса, т: 36,0
Даўжыня, мм: 5920
Даўжыня з гарматай, мм: 5964
Шырыня, м: 3,000
Вышыня, м: 2,405
Клірэнс, м: 0,400
Браня:
Лоб корпусу (верх), мм: 40 / 60°
Лоб корпусу (ніз), мм: 45 / 53°
40 / 40°
Борт корпусу (ніз), мм: 45 / 0°
Карма корпусу (верх), мм: 40 / 47°
Карма корпусу (ніз), мм: 40 / 45°
Дах корпусу, мм: 16—20
Дно корпусу, мм: 13-16
Лоб вежы, мм: 45
Борт вежы, мм: 45 / 30°
Карма вежы, мм: 15 / 84°
Дах вежы, мм: 45
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: Л-11
Даўжыня ствала: 30,5 (Л-11)

41,5 (Ф-34)

Боекамплект гарматы: 77
Вэртыкальны нахіл: −5…+25°
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 500
Хуткасьць па шашы, км/г: 54
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 25
Запас ходу, км: 300
Пераадольваемы ўздым, адс.: 36°
Пераадольваемая сьценка, м: 0,75
Пераадольваемы роў, м: 3,4
Пераадольваемы брод, м: 1,3
Выявы ў Вікісховішчы

Т-34 — савецкі сярэдні танк пэрыяду Другой сусьветнай вайны, выпускаўся сэрыйна з 1940, і з 1944 стаў асноўным сярэднім танкам Чырвонай Арміі СССР. Распрацаваны ў Харкаве канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам Коткіна М.І. Самы масавы сярэдні танк Другой сусьветнай вайны.

З 1942 па 1945 асноўная вытворчасьць Т-34 была разгорнута на магутных машынабудаўнічых заводах Урала і Сыбіры, і працягвалася ў пасьляваенныя гады. Вядучым заводам па мадыфікаваньні Т-34 зьяўляўся Ўральскі танкавы завод № 183. Апошняя мадыфікацыя (Т-34-85) знаходзіцца на ўзбраеньні некаторых краінаў і па гэты дзень.

Дзякуючы сукупнасьці сваіх баявых якасьцяў Т-34 быў прызнаны шэрагам спэцыялістаў і ваенных экспэртаў найлепшым танкам Другой сусьветнай вайны.

Танк Т-34 аказаў велізарны ўплыў на зыход вайны і на далейшае разьвіцьцё сусьветнага танкабудаваньня. Пры яго стварэньні савецкім канструктарам удалося знайсьці аптымальныя суадносіны паміж асноўнымі баявымі, тактычнымі, балістычнымі, эксплюатацыйнымі, хадавымі і тэхналягічнымі характарыстыкамі.

Танк Т-34 зьяўляецца самым вядомым савецкім танкам і адным з самых вядомых сымбаляў Другой сусьветнай вайны. Да цяперашняга часу захавалася вялікая колькасьць гэтых танкаў розных мадыфікацыяў у выглядзе помнікаў і музэйных экспанатаў.

Апісаньне канструкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Т-34 мае клясычную кампаноўку. Экіпаж танка складаецца з чатырох чалавек — мэханіка-кіроўцы і стралка-радыста, якія разьмяшчаюцца ў аддзяленьні кіраваньня і зараджалага, якія знаходзіліся ў вежы.

Якіх-небудзь выразных мадыфікацыяў лінейнага Т-34-76 не існавала. Тым ня менш, у канструкцыі сэрыйных машын меліся істотныя адрозьненьні, выкліканыя рознымі ўмовамі вытворчасьці на кожным з ажыцьцяўляных іх заводаў у пэўныя пэрыяды часу, а таксама агульным удасканаленьнем танка. У гістарычнай літаратуры гэтыя адрозьненьні, як правіла, групуюцца па заводзе-вытворцы і пэрыяду вытворчасьці, часам з указаньнем на характэрную асаблівасьць, калі на заводзе паралельна вырабляліся два ці больш тыпы машын. Зрэшты, у войсках карціна магла яшчэ больш ўскладняцца, бо з-за высокай рамонтапрыдатнасьці Т-34 падбітыя танкі часьцей за ўсё зноў аднаўляліся, і вузлы пашкоджаных машын розных вэрсій пры гэтым часьцяком зьбіралі ў цэлы танк у самых розных спалучэньнях.