Перайсьці да зьместу

Узрост сэксуальнай згоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узрост у розных краінах
     — полавае паўналецьце
     — менш за 12
     — 12
     — 13
     — 14
     — 15
     — 16
     — 17
     — 18
     — 19
     — 20
     — 21+
     — розны ў розных частках краіны
     — павіннныя быць у шлюбе
     — не вызначаны законам
     — няма зьвестак

Узрост сэксуальнай згоды — у карным праве ўзрост, зь якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на каханьне зь іншай асобай. У большасьці выпадкаў, дарослы нясе карную адказнасьць, калі ён уступае ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула гэтага ўзросту.

Пакараньні за гэта правапарушэньне вар’ююцца ў залежнасьці ад заканадаўства, узросту старэйшага ўдзельніка і розьніцы паміж удзельнікамі. У заканадаўствах некаторых краінаў таксама маецца паняцьце ўзросту сэксуальнай згоды ў сытуацыях, калі дарослы знаходзіцца ва ўладнай у дачыненьні да малодшага ўдзельніка (настаўнікі, урачы, трэнэры, працаўнікі праваахоўных органаў, члены сям’і).

Узрост сэксуальнай згоды ня варта блытаць з узростам паўналецьця ці ўзростам, зь якога чалавек можа ўзяць шлюб. Словы спакушэньне непаўналетніх азначае спакушэньне асобаў, які не дасягнулі менавіта ўзросту згоды, а ня ўзросту паўналецьця (разумеючы пад узростам паўналецьця ўзрост атрыманьня грамадзянінам чарговай часткі ці ўсёй поўнасьці грамадзянскіх правоў і абавязкаў).

Узрост сэксуальнай згоды можа значна адрозьнівацца ў залежнасьці ад заканадаўства, хоць у большасьці краінаў ён знаходзіцца паміж 14 і 16 гадамі. Тым ня менш узрост сэксуальнай згоды можа як адсутнічаць зусім, так і дасягаць 20 гадоў. Пэўная лічба можа вызначацца тыпам каханьня.

Узрост сэксуальнай згоды ў розных краінах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта табліца прадстаўлена толькі для параўнаньня «нормаў» у розных краінах і ня можа лічыцца канчатковай.

не ўсталяваны 9 12 13 14 15 16 17 18 20

Катар[1]
Саудаўская Арабія[2]

Емэн[3]

Ангола[4]
Мэксыка[5]
Філіпіны[6]

Аргентына
Буркіна-Фасо[7]
Гішпанія[8]
Паўднёвая Карэя[9]
Японія[10]

Аўстрыя
Альбанія
Баўгарыя
Балівія[11]
Босьнія і Герцагавіна
Бразылія
Ватыкан[12]
Вугоршчына
Нямеччына
Італія
Кітай
Калюмбія[13]
Ліхтэнштайн
Мадагаскар
Парагвай
Пэру
Партугалія
Сэрбія
Сьера-Леонэ
Тога
Фарэрскія астравы
Харватыя
Чарнагорыя
Чылі
Эквадор
Эстонія

Габон
Гвадэлупа
Гвінэя
Грэцыя
Данія
Ісьляндыя
Коста-Рыка
Кот-д’Івуар
Марока
Мартыніка
Маўрыкій
Манака
Новая Каледонія
Паўночная Македонія
Польшча
Пуэрта-Рыка
Румынія
Славаччына
Славенія
Танзанія
Тайлянд
Уругвай
Францыя[14]
Чэхія
Швэцыя
Этыёпія

Азэрбайджан
Армэнія
Аўстралія[15]
Альжыр
Андора
Антыгуа
Багамскія астравы
Барбадас
Бэліз
Беларусь
Бэльгія
Бэрмудзкія астравы
Батсвана[16]
Вялікабрытанія[17]
Вэнэсуэла
Гаяна
Ганконг[18]
Гуам
Зымбабвэ
Ізраіль[19]
Індыя
Ярданія
Казахстан
Камбоджа
Канада[20]
Кенія
Куба
Летува[21]
Латвія
Лібэрыя
Люксэмбург
Малайзія
Малі
Малдова
Нідэрлянды
Новая Зэляндыя
Нарвэгія
Новая Гвінэя
Расея[14]
Сальвадор
Сэнэгал[22]
Сынгапур
Сурынам
Таджыкістан
Тайвань
Тонга
Трынідад і Табага
Узбэкістан
Украіна[23]
Фіджы
Фінляндыя
Швайцарыя
Шры-Ланка
ПАР
Ямайка

Грэнада
Інданэзія
Ірляндыя
Кіпр

Вануату
Віетнам
Гаіці
Гватэмала
Дамініканская Рэспубліка
Эгіпет
Ірак
Мальта
Намібія
Нэпал
Нігерыя[24]
Аман[25]
Пакістан
Руанда
Свазіленд
Танзанія
Турэччына
Уганда
Эрытрэя

Туніс

  1. ^ Пазашлюбны сэкс у Катары забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  2. ^ Пазашлюбны сэкс у Саудаўскай Арабіі забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  3. ^ Пазашлюбны сэкс у Емэне забаронены. У мінулым, узрост згоды быў усталяваны ў 15 гадоў. У 1999 годзе гэты закон быў адменены, і ўзростам згоды стаў лічыцца «надыход сталасьці», што кансэрватары інтэрпрэтавалі як 9-гадовы ўзрост.
  4. ^ Сэкс зь дзецьмі да 12 лічыцца згвалтаваньнем; сэкс з падлеткамі ад 12 да 17 гадоў можа быць палічаны сэксуальным гвалтам [1].
  5. ^ У некаторых штатах павышаны да 13-14 гадоў ці да дасягненьня палавой сталасьці.
  6. ^ Толькі для бясплатнага ськса. Калі ж партнёр прапануе любую ўзнагароду, ськсуальны кантакт дазваляецца з 18 гадоў; гэта выводзіць дзіцячую прастытуцыю па-за рамкі закона. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  7. ^ Паводле сайта avert.org
  8. ^ Паводле артыкула 181(2) гішпанскага КК. Аднак калі згода на сэкс была атрымана зманам, артыкул 181(3) павялічвае ўзрост згоды да 16 гадоў.
  9. ^ Артыкул 305 КК Паўднёвай Карэі
  10. ^ У некаторых прэфэтурах узрост згоды павялічаны да 18 гадоў мясцовым заканадаўствам. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  11. ^ 16 для юнакоў, 14 для дзяўчын
  12. ^ Свайго крымінальнага заканадаўства ў Ватыкане няма, у гэтай краіне дзейнічае італьянскае крымінальнае заканадаўства, за выключэньнем тых выпадкаў, калі італьянскія законы супярэчаць папскім булам. Раней усе зьмены італьянскага крымінальнага заканадаўства аўтаматычна распаўсюджваліся і на Ватыкан, з 1 студзеня 2009 года гэта ня так. Такім чынам, узрост згоды ў Ватыкане супадае з італьянскім на 1 студзеня 2009, і складае 14 гадоў.
  13. ^ Артыкул 208 КК Калюмбіі — «Abusive 'carnal access' of minors under 14 — He who has carnal access with a person under 14 years old, will be placed in prison for 4 (four) to 8 (eight) years.»
  14. ^ а б Адказнасьць партнёра за парушэнне ўзросту сэксуальнай згоды настае з 18 гадоў.
  15. ^ У Паўднёвай Аўстраліі і Тасманіі — 17 гадоў; у Квінслэндзе для анальнага сэкса — 18 гадоў, гл. [2].
  16. ^ 14 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  17. ^ Узрост згоды складае 18 гадоў у выпадку адносін з асобай, якая мае ўплыў і ўладу ў дачыненьні да непаўналетняга (апякун, настаўнік, і да т. п.) [3]
  18. ^ 18 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  19. ^ Калі розьніца ва ўзросьце менш 2 гадоў, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 14.
  20. ^ Калі розьніца ва ўзросце меншая за 5 гадоў, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 14. Калі розьніца ва ўзросце меншая за 2 гады, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 12. Узрост сэксуальнай згоды для анальнага сэксу — 18, незалежна ад розніцы ва ўзросьце.
  21. ^ Country Report on Human Rights Practices in Lithuania
  22. ^ Артыкул 320 КК Сенегала
  23. ^ Усталявана адказнасьць толькі за палавыя адносіны з асобай, якая не дасягнула палавой сталасьці, аднак таксама ўсталявана адказнасць за распусныя дзеянні ў дачыненьні да асобы, якая не дасягнулага ўзросту 16 гадоў, гл. КК Украіны.
  24. ^ «The minimum age of consensual sex is 18.» — 2009 Human Rights Report: Nigeria
  25. ^ Пазашлюбны сэкс у Амане забаронены. Мінімальны ўзрост для шлюбу ў Амане — 18 гадоў.[4]