Уладзімер Віньнічэнка
Уладзімер Віньнічэнка | |
па-ўкраінску: Володимир Кирилович Винниченко | |
15 (28) чэрвеня 1917 — 11 (24) студзеня 1918 | |
14 сьнежня 1918 — 13 лютага 1919 | |
15 чэрвеня 1917 — 31 ліпеня (13 жніўня) 1917 | |
Наступнік | Дмытро Дарашэнка[d] |
9 студзеня 1918 — 17 (30) студзеня 1918 | |
Наступнік | Усевалад Галубовіч[d] |
19 жніўня (1 верасьня) 1917 — 9 студзеня 1918 | |
Папярэднік | Дмытро Дарашэнка[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 (28) ліпеня 1880[1] |
Памёр: |
6 сакавіка 1951[2] (70 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Rozaliia Vynnychenko[d] |
Адукацыя: | |
Уладзі́мер Кіры́лавіч Віньнічэ́нка (па-ўкраінску: Володимир Кирилович Винниченко; 28 ліпеня 1880, Лізаветград, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя — 6 сакавіка 1951, Мужэн, Праванс-Альпы-Лазурны бераг, Францыя) — украінскі грамадзка-палітычны дзеяч, празаік, драматург і мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня школы і пасьпяховай здачы іспытаў паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. У 1902 годзе стаў сябрам Украінскай рэвалюцыйнай партыі. Займаўся ў ёй прапагандысцкай працай сярод сялянства і працоўных. У 1903 годзе быў арыштаваны і выключаны з унівэрсытэту, арыштаваны. Двойчы яму ўдалося бегчы з турмы. Пасьля чаго жыў у эміграцыі. У 1914 годзе вярнуўся ў Расейскую імпэрыю і пад чужым імем жыў у Маскве да 1917 году.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і зьвяржэньня царызму быў абраны намесьнікам старшыні Ўкраінскай Цэнтральнай Рады. З 15 чэрвеня 1917 па 22 кастрычніка 1918 гг. быў начальнікам Генэральнага сакратарыяту Ўкраінскай Народнай Рэспублікі — органа выканаўчай улады Цэнтральнай Рады. 22 студзеня 1918 году ў сваім чацьвёртым унівэрсале Рада абвясьціла поўную незалежнасьць Украіны. 30 студзеня 1918 году ён пайшоў у адстаўку разам з усім сваім кабінэтам.
У пэрыяд Гетманату ён стаяў у апазыцыі да гетмана Паўла Скарападзкага. Пасьля яго зьвяржэньня, з 14 сьнежня 1918 году быў старшынёй Дырэкторыі УНР. Захоп Кіевам Чырвонай Арміяй 5 лютага 1919 году і канфлікт з Сымонам Пятлюрам прывёў да адстаўкі Віньнічэнкі 13 лютага 1919 году.
Ён эміграваў да Аўстрыі. У Вене арганізаваў эмігранцкую палітычную групу ўкраінцаў. У траўні 1920 году ён прыехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі пасаду намесьніка старшыні Савету Народных Камісараў УССР, разам з пасадай народнага камісара па зьнешняй палітыцы. Аднак ён адмовіўся.
Пасьля капітуляцыі Францыі і яе акупацыі гітлераўскай нямеччынай трапіў у канцэнтрацыйны лягер. Памёр у 1951 годзе у францускім Правансе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Володимир Винниченко: [Політ. біогр.] / С. В. Кульчицький, В. Ф. Солдатенко. — : Альтернативи, 2005. — 374 с, іл. — (Особистість і доба). — ISBN 966-7217-99-Х.
- Ковальчук О. Краса і сила у практиках повсякдення (творчість В. Винниченка 1902—1920). — Ніжин, 2008.
- Марко Роберт Стех. Про Володимира Винниченка в Парижі // Очима культури. — 2013. — № 23.
- Панченко В. Є.. Винниченко Володимир Кирилович
- Творчість Володимира Винниченка 1902—1920 рр. у генетичних і типологічних зв’язках з європейськими літературами: дис. д-ра філол. наук : 10.01.01 / Панченко Володимир Євгенович ; Київський ун-т ім. Т. Шевченка. — К., 1998. — 358 с.
- Ясь О. В. Винниченко Володимир Кирилович
- Тагліна Ю. Володимир Винниченко / Ю. Тагліна. — Харків: Фоліо, 2016. — 120, 1 с. — (Знамениті українці).
- Річицький А. Володимир Винниченко в літературі й політиці: зб. ст. / Анд. Річицький. — Харків: Держ. вид-во України, 1928. — 77, 2 с.
- Винниченко проти Петлюри: зб. ст. / зредагував і дав передм. В. Блакитний (Елланський). — Б. м. : Вид-во Політ. від. Н-ї Совіт. Дивізії «Червона Галичина», 1920. — 24 с.
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Сябры КПСС
- Выпускнікі Кіеўскага ўнівэрсытэту
- Дзеячы Ўкраінскай Народнай Рэспублікі
- Прэм’ер-міністры Ўкраіны
- Украінская рэвалюцыя (1917—1921)
- Украінскія драматургі
- Украінскія мастакі
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы
- Рэпрэсаваныя