Перайсьці да зьместу

Усходняя Капская правінцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Усходняя Капская правінцыя
Eastern Cape
iMpuma-Koloni
Oos-Kaap

Адміністрацыйны цэнтар Біша
Плошча
169 580 км2
Насельніцтва
6 436 761 чал.(2001)
Мовы Коса (83%)

Афрыкаанс (9,3%)
Ангельская (3,7%)

Прэм’ер-міністар Насіма Баліндлела (АНК)
Правінцыя на карце ПАР
Сайт урада правінцыі

Усходняя Капская правінцыя — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Створаная ў 1994 годзе з часткі былой Капскай правінцыі, а таксама квазінезалежных бантустанаў Цыскей і Транскей. Гэтая правінцыя — асноўная тэрыторыя народа коса, зь якога вышлі шматлікія вядомыя паўднёваафрыканцы, уключаючы такіх дзеячаў АНК, як прэзыдэнты ПАР Нэльсан Мандэла і Таба Мбэкі (абодва яны нарадзіліся менавіта ў гэтай правінцыі).

Ва Ўсходняй Капскай правінцыі разьмешчаная буйная канурбацыя Порт-Элізабэт. Цэнтр правінцыі — горад Біша. Правінцыя дзеліцца на шэсьць акруговых муніцыпалітэтаў (Альфрэд-Нзо, Аматоле, Какаду, Крыс-Хані, ОР-Тамба, Укахламба) і гарадскі муніцыпалітэт Нэльсан-Мандэла, куды ўваходзіць горад Порт-Элізабэт. Іншыя буйныя гарады — Іст-Лёндан (буйны порт), Грэхэмстаўн. Правінцыя застаецца адной з найбедных у ПАР: гэта зьвязана, у прыватнасьці, з вельмі нізкім узроўнем жыцьця ў былых бантустанах Цыскей і Транскей.

Усходняя Капская правінцыя мяжуе з Заходняй і Паўночнай Капскай правінцыяй, з правінцыямі Вольная дзяржава і Квазулу-Наталь, а таксама з Лесота. На тэрыторыі правінцыі раьзмешчаныя запаведнікі Адо і Цыцыкама.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усходняя Капская правінцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў