Перайсьці да зьместу

Флёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Флёт (па-француску: flotte, па-нідэрляндзку: vloot) у найбольш шырокім значэньні — буйное аб’яднаньне аб’ектаў (караблёў, суднаў, самалётаў) для выкарыстаньня ў нейкім асяродзьдзі (напрыклад, марскі флёт, добраахвотны флёт, паветраны флёт, Імпэратарскі вайскова-паветраны флёт). Падзяляюць на вайсковы, цывільны, марскі, паветраны й інш.

Вайсковы флёт дзяржавы прынята называць вайскова-марскімі сіламі (ВМС). Гэта від узброеных сіл, які дзее на марах і ў іншых вадаёмах.

З разьвіцьцём ВМС і павелічэньнем іх колькасьці слова флёт стала таксама скарыстоўвацца для абазначэньня той ці іншай часткі вайскова-марскіх сіл дзяржавы (напрыклад, Флёт адкрытага мора), у прыватнасьці апэратыўна-стратэгічнага аб’яднаньня вайскова-марскіх сіл (напрыклад, Балтыйскі флёт, 6-ы флёт ЗША).