Фрыдрых фон Візэр
Выгляд
Фрыдрых фон Візэр | |
па-нямецку: Friedrich von Wieser | |
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1851[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | , Вена |
Дата сьмерці | 22 ліпеня 1926[4] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Брунвінкель |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Карлаў унівэрсытэт, Венскі ўнівэрсытэт |
Занятак | эканаміст, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, палітык |
Навуковая сфэра | Эканоміка |
Месца працы | |
Вядомы як | стваральнік тэорыі лімітаванай карыснасьці, тэорыю забавязваньня, тэорыі грошай |
Навуковы кіраўнік | Карл Мэнгэр |
Вучні | Фрыдрых Аўгуст фон Хаек |
Узнагароды | |
Фрыдрых фон Візэр (па-нямецку: Friedrich von Wieser; 10 ліпеня 1851, Вена — 22 ліпеня 1926, Брунвінкель) — эканаміст, прадстаўнік аўстрыйскай школы ў палітычнай эканоміцы.
З 1903 прафэсар палітэканоміі ў Венскім унівэрсытэце. Сумесна з Карлам Мэнгэрам і Эйгэнам фон Бем-Бавэркам распрацоўваў тэорыю лімітаванай карыснасьці і ўвёў гэты тэрмін. Абвяргаў марксісцкую тэорыі працоўнай вартасьці і дадатковай вартасьці.
Стварыў тэорыю забавязваньня, згодна зь якой кожнаму з трох чыньнікаў вытворчасьці — працы, зямлі й капіталу — забавязваецца пэўная частка вартасьці створанага імі вырабу. Прапанаваў тэорыю грошай, вызначаючы іх вартасьць у залежнасьці ад суадносін грашовых і сапраўдных прыбыткаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- па-нямецку: Ursprung und Hauptgesetze des wirthschaftlichen Werthes (па-беларуску: Паходжаньне і галоўныя законы эканамічнай вартасьці) 1884
- па-нямецку: Der natürliche Werth (па-беларуску: Прыродная вартасьць) 1889
- па-нямецку: Die österreichische Schule und die Werth Theorie (па-беларуску: Аўстрыйская школа і тэорыя вартасьці) 1891
- па-нямецку: Die Theorie des Wertes (па-беларуску: Теория вартасьці) 1891
- па-нямецку: Die Theorie der städtischen Grundrente (па-беларуску: Тэорыя дзяржаўнай рэнты) 1909
- па-нямецку: Recht und Macht (па-беларуску: Права і ўлада) 1910
- па-нямецку: Das wesen und der Hauptinhalt der theoretischen Nationalökonomie (па-беларуску: Існасьць і асновы зьместу тэарэтычнай эканомікі) 1911
- па-нямецку: Theorie der gesellschaftlichen Wirtschaft (па-беларуску: Тэорыя грамадзкай гаспадаркі
- па-нямецку: Das Gesetz der Macht (па-беларуску: Закон ўлады) 1926
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Friedrich Von Wieser, 1851-1926 (анг.) // Am. Econ. Rev. / E. Duflo — AEA, 1927. — Vol. 17, Iss. 4. — ISSN 0002-8282; 1944-7981
- ^ Bell A. Friedrich von Wieser // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ^ Friedrich Wieser // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ https://www.newworldencyclopedia.org/entry/Friedrich_von_Wieser