Перайсьці да зьместу

Фэлікс Мэндэльсон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс Мэндэльсон
Якаб Людвіг Фэлікс Мэндэльсон-Бартольдзі
Партрэт Фэлікса Мэндэльсона, зроблены ў 1846 годзе Эдуардам Магнусам
Дата нараджэньня 3 лютага 1809
Месца нараджэньня Гамбург, акупаваны Францускай імпэрыяй
Дата сьмерці 4 лістапада 1847 (38 гадоў)
Месца сьмерці Ляйпцыг, Каралеўства Саксонія
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, дырыжор
Месца працы
Сябра ў Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d]
Жанры опэра, клясычная музыка і сымфанічная музыка[d]
Інструмэнты арган[d], фартэпіяна і скрыпка
Бацька Abraham Mendelssohn Bartholdy[d][1]
Маці Lea Mendelssohn Bartholdy[d][1]
Дзеці Paul Mendelssohn Bartholdy[d], Carl Mendelssohn Bartoldy[d], Lili Wach[d] і Marie Benecke[d]
Узнагароды
Сайт mendelssohn-stiftung.de/… (ням.)
Подпіс Выява аўтографу

Якаб Людвіг Фэлікс Мэндэльсон-Бартольдзі (па-нямецку: Jakob Ludwig Felix Mendelssohn Bartholdy; 3 лютага 1809, Гамбург — 4 лістапада 1847, Ляйпцыг) — нямецкі кампазытар габрэйскага паходжаньня, піяніст, арганіст, дырыжор, музычна-грамадзкі дзеяч, аўтар вядомага вясельнага маршу.

Нарадзіўся у Гамбургу ў сям’і банкіра Абрагама Мэндэльсона, які разам з жонкай Ліей прынялі хрысьціянства, і іх дзеці былі ахрышчаныя пад прозьвішчам Мэндэльсон-Бартольдзі. Дзед Фэлікса Мэндэльсона — Мазэс Мэндэльсон быў прызнаным у Нямеччыне філёзафам.

У 1812 годзе Мэндэльсон пераязджае зь сям’ёй у Бэрлін, дзе з 1817 году пачынае займацца музыкай з К. Цэльтэрам, а ў 1821 годзе знаёміцца з Ёганам Вольфгангам Гётэ. На фармаваньне эстэтычных поглядаў Мэндэльсона значна паўплывала стасункі з выбітнымі прадстаўнікамі навуковай і мастацкай думкі (Вільгэльм фон Гумбальдт, Генрых Гайнэ, Эрнст Тэадар Амадэй Гофман, К. М. Вэбэр, Нікола Паганіні); вялікую ролю адыгралі шматгадовы кантакт з Ё. В. Гётэ, які прывіў Мэндэльсону сымпатыі да клясычнага мастацтва, а таксама курс лекцыяў Г. Гегеля па эстэтыцы, які быў праслуханага Мэндэльсонам у Бэрлінскім унівэрсытэце.

Стварэньне увэрцюры да камэдыі Ўільяма Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч» (1826) — сьведчаньне раньняй творчай сталасьці Мэндэльсона. Значнай падзеяй у тагачасным музычным жыцьці было выкананьне «Страсьці па Матфею» Баха пад кіраўніцтвам Мэндэльсона пасьля шматгадовага забыцьця (1829). Адначасова Мендэльсон атрымаў славу кампазытара, піяніста, скрыпача. У 1829-32 гг. Мэндэльсон падарожнічаў па Эўропе, дарожныя ўражаньні адбіліся ў «Італьянскай», «шатляндзкай» сымфоніі і іншых творах.

У 1833 годзе Мэндэльсон кіраваў ніжнярэйнскімі музычнымі фэстывалямі, у 1833-35 музык-дырэктар у Дзюсэльдорфе (пад кіраўніцтвам Мэндэльсона ўпершыню выкананы многія творы Г. Ф. Гендэль, Баха, В. А. Моцарта, Л. Бэтховэна). З 1835 году дырыжор і кіраўнік аркестра Гэвандхаўза ў Ляйпцыгу, які атрымаў дзякуючы Мэндэльсона сусьветную вядомасьць. У 1843 годзе па ініцыятыве Мэндэльсона адкрылася Ляйпцыская кансэрваторыя.

Мэндэльсон — выдатны прадстаўнік нямецкага рамантызму, цесна зьвязаны з клясычнымі традыцыямі. Музыка Мэндэльсона ураўнаважаная і адрозьніваецца імкненьнем да яснасьці. Ёй ўласьцівыя элегічнасьць тону, апора на бытавыя формы музіцыраваньня і інтанацыі нямецкай народнай песьні («Песьні бяз слоў» для фартэпіяна і інш). Спэцыфічная для Мэндэльсона вобразная сфэра — элегантная фантастычная скерцознасьць (увэрцюра з музыкі да п’есы «Сон у летнюю ноч» і інш.) Выканальніцкі стыль Мэндэльсона-піяніста, праціўніка павярхоўнай віртуознасьці, паўплываў на яго інструмэнтальную музыку (канцэрты, ансамблі і інш). Адзін са стваральнікаў рамантычнага сымфанізму, Мэндэльсон ўзбагаціў яго жанрам праграмнай канцэртнай увэрцюры («Марская цішыня і шчасьлівае плаваньне», 1832, і інш).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэлікс Мэндэльсонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Biographisches Lexikon der Münzmeister und Wardeine, Stempelschneider und Medailleure