Хатшэпсут
Хатшэпсут | |
эгіп. ḥꜣt-špswt | |
каралева, фараонка XVIII дынастыі, Новае Царства, Эгіпет | |
---|---|
1479 да н. э. — 1457 да н. э. | |
Папярэднік: | Тутмас ІІ |
Наступнік: | Тутмас ІІІ |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
каля 1507 да н. э. |
Памерла: | каля няслушная дата (недасяжная дакладнасьць) |
Сужэнец: | Тутмас ІІ |
Дзеці: | Нэфэрурэ, Мэрытра Хатшэпсут |
Бацька: | Тутмас І |
Маці: | Яхмас (Ахмэс) |
Хатшэпсут (эгіп. ḥꜣt-špswt — «кіраўніца знатных дамаў», «тая, што наперадзе знатных дамаў», «першая сярод высакародных»; 1490/1489-1468 да н. э., Тэбы, Старажытны Эгіпет, 1479—1458 да н. э. або 1504—1482 да н. э.) — каралева Старажытнага Эгіпту, фараонка XVIII дынастыі, якая правіла Эгіптам у часы Новага царства. Да ўзыходжаньня насіла тое ж імя Хатшэпсут, якое не было зьмененае пры ўзыходжаньні на сталец (хоць крыніцы называюць яе пратакольным іменем Мааткара — Маатэн-Ка-Ра)[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хатшэпсут — дачка фараона Тутмаса I і Вялікай Каралеўскай Жонкі Яхмас (Ахмэс)[2].
Хатшэпсут, верагодна, нарадзілася ў Тэбах паміж −1508 і −14956 г. Крыстыяна Дэрош-Ноблькур апісвае яе, як «маленькую дзяўчынку даўжынёй у 4 локці, з трохкутным тварам, адзначанымі вытанчанасьцю, шармам і надзвычайнай высакароднасьцю», натхніўшы сваю маці на словы: Хатшэпсут — «кіраўніца знатных дамаў»[3].
Ейны муж — Тутмас II, сын Тутмаса I і другараднай жонкі Мутнафрэт I. У Хатшэпсут і Тутмаса І была дачка Нэфэрурэ[4].
Хатшэпсаўт узыйшла на сталец каля 1478 году. Яна кіравла разам з Тутмасам III, сынам свайго мужа і другараднай жонкай апошняга, Ісэт[5].
Па словах эгіптоляга Джэймса Генры Брэстэда, яна вядомая як «першая вялікая жанчына, чыё імя захавалася ў гісторыі»[6].
Старажытнаэгіпецкі гісторык і бажэньнік Манэтон называў яе Амэсіс або Амэнсіс[7].
Самая пасьпяховая з эгіпецкіх фараонак, пад кіраўніцтвам якой царства спазнала эканамічны і архітэктурны росквіт. Царствавала 22 гады (рэгенцтва, прыкладна з 1479 па 1458 г. да н. э.). Яна ўзначаліла ваенныя паходы, аднавіла гандлёвыя сувязі з краінай Пунт, пабудавала шэраг выдатных храмаў, у тым ліку перліну старажытнай архітэктуры Дэйр-эль-Бахры. Адна зь першых вядомых каралеваў-рэгентак у гісторыі (побач з Мэрнэйт зь Першай дынастыі) і другая жанчына, якая афіцыйна ўтрымлівала ўладу ў якасьці «ўладаркі Верхняга і Ніжняга Эгіпту» (пасьля каралевы Нэфрусэбэк з Дванаццатай дынастыі)[8].
Ейны прыход да ўлады быў адметны тым, што запатрабаваў ад яе выкарыстаньня радаводу, адукацыі і разуменьня рэлігіі. Ейны радавод быў бездакорным, паколькі яна быў дачкой, сястрой і жонкай цара[9].
Пад ціскам традыцыяў, якія ўзаконьвалі толькі кіраўнікоў-мужчынаў, яна кіравала ў часткова маскулінізаваным вобразе (на статуях і барэльефах яна носіць мужчынскае адзеньне і накладную бараду). Пасьля сьмерці ейны культ быў зьнішчаны пасьлядоўнікамі, а зьвесткі пра яе аднавілі толькі эгіптолягі XIX стагодзьдзя[10].
Хатшэпсут памерла каля 1468 г. да н. э., на 22-м годзе праўленьня. Паколькі да старасьці ёй было яшчэ далёка (па сучасных дасьледаваньнях, ёй было каля 50), вылучаліся вэрсіі як натуральнай, так і гвалтоўнай сьмерці фараонкі. Так, Тутмас III, спрабуючы зьнішчыць культ мачахі, пасьля ейнай сьмерці загадаў ліквідаваць усе выявы, згадкі, алтары Хатшэпсут[11]. Паводле сучасных дасьледаваньняў, прычынай сьмерці стала спалучэньне цукровага дыябету і рака костак і печані. Паводле яшчэ адной вэрсіі, сьмерць фараонкі наступіла з-за заражэньня праз вырваны карэнны зуб[12].
Астанкі Хатшэпсут доўга лічыліся страчанымі, але ў сакавіку 2006 г. доктар Зай Хавас, кіраўнік Упраўленьня па справах старажытнасьцяў Эгіпту, абвясьціў, што ён выявіў мумію Хатшэпсут, якая шмат гадоў ляжала на трэцім паверсе Каірскага музэя. У чэрвені 2007 года мумія KV60 была афіцыйна ідэнтыфікаваная як цела Хатшэпсут[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ James Henry Breasted, A History of the Ancient Egyptians, C. Scribner’s Sons, 1908, p. 217.
- ^ Jürgen von Beckerath, Chronologie des pharaonischen Ägypten: Die Zeitbestimmung der ägyptischen Geschichte von der Vorzeit bis 332 v. Chr, Münchner Ägyptologische Studien, 1997, 244 p.
- ^ Christiane Desroches Noblecourt, La femme au temps des pharaons, Paris, Stock, 1986, p. 162—163.
- ^ Christiane Desroches Noblecourt, La femme au temps des pharaons, Paris, Stock, 1986, p. 162—163.
- ^ Florence Quentin, Les grandes souveraines d'Égypte, Perrin, mars 2021, 407 p.
- ^ James Henry Breasted, Ancient Records of Egypt V2: Documents from the Earliest Times to the Persian Conquest: The Eighteenth Dynasty, New York, Literary Licensing, 1962.
- ^ Christiane Desroches Noblecourt, La reine mystérieuse Hatshepsout, Paris, Pygmalion, 2003.
- ^ Joyce Tyldesley, Hatchepsut: The Female Pharaoh, Penguin Books, 1996, Hardback éd., 304 p., p. 99.
- ^ Christiane Desroches Noblecourt, La reine mystérieuse Hatshepsout, Paris, Pygmalion, 2003.
- ^ Christiane Desroches Noblecourt, La reine mystérieuse Hatshepsout, Paris, Pygmalion, 2003.
- ^ Suzanne Ratié, La reine Hatchepsout: Sources et Problèmes, Leyde, Éditions Brill, 1979, 372 p.
- ^ «Tooth May Have Solved Mummy Mystery», The New York Times, 27 juin 2007, https://www.nytimes.com/2007/06/27/world/middleeast/27mummy.html?_r=1
- ^ La reine d'Égypte s’appliquait des pommades cancérigènes, Le Figaro, le 31 août 2011, https://www.lefigaro.fr/sciences/2011/08/31/01008-20110831ARTFIG00671-la-reine-d-egypte-s-appliquait-des-pommades-cancerigenes.php