Хрыстос Збавіцель (статуя)
Каардынаты: 22°57′6″ пд. ш. 43°12′39″ з. д. / 22.95167° пд. ш. 43.21083° з. д.
Славутасьць | |
Хрыстос Збавіцель
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Alto da Boa Vista[d] |
Аўтар праекту | Альбэр Како[d][2], Эйтар да Сыльва Кошта[d][2], Поль Ляндоўскі[d] і Gheorghe Leonida[d] |
Дата заснаваньня | 1920 |
Статус | сьпіс культурнай спадчыны IPHAN[d] і heritage registered by RJ Monuments Inventory[d] |
Сайт | corcovado.com.br (анг.) |
Хрыстос Збавіцель на Вікісховішчы |
Статуя Хрыста Збавіцеля (па-партугальску: Cristo Redentor) — скульптура Ісуса Хрыста, якая знаходзіцца на халме Каркаваду, побач з Рыё-дэ-Жанэйра, у Бразыліі.
Разьмешчана на ўзроўні 709 мэтраў вышэй за ўзровень мора. Скульптура складае ў вышыню 38 мэтраў, 8 мэтраў складае стэнд.
Будавалася пяць гадоў, а афіцыйнае адкрыцьцё адбылася 12 кастрычніка 1931 году. Ідэя будаўніцтва рэлігійнага помніка ўпершыню зьявілася ў 1859 годзе. Прапанова паступіла ад Пэдра Марыя Босу й прынцэсы Ізабэлы. Ідэя была ізноў прынятая да ўвагі ў 1921 годзе.
Першы камень быў закладзены 4 красавіка 1922 году, маштабныя працы пачаліся ў 1926 годзе. Сярод шматлікіх людзей, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве гэтага помніка, можна згадаць Эйтора да Сылву Кошта (па-партугальску: Heitor da Silva Costa) — аўтар праекту, мастака Асвальда Карласа (па-партугальску: Carlos Oswald) і францускага скульптара Поля Ландоўскага (па-француску: Paul Landowski).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хрыстос Збавіцель (статуя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў