ЦСКА Сафія
ЦСКА Сафія | |
Поўная назва | Професионален футболен клуб ЦСКА София |
---|---|
Заснаваны | 5 траўня 1948 |
Горад | Сафія, Баўгарыя |
Стадыён |
Баўгарская армія Умяшчальнасьць: 22 995 |
Кіраўнік | Грыша Ганчэў[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая прафэсійная ліга |
· 2023—2024 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cska.bg (баўг.) (анг.) |
ЦСКА (па-баўгарску: ЦСКА) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафіі. Заснаваны ў 1948 годзе. 31-разовы чэмпіён Баўгарыі, 20-разовы ўладальнік Кубка Баўгарыі, 4-разовы ўладальнік Супэркубка Баўгарыі. Традыцыйнымі хатнімі колерамі ЦСКА ёсьць чырвона-белыя. Свае матчы каманда ладзіць на стадыёне Баўгарская армія. Галоўным супернікам клюбу зважаецца сафійскі «Леўскі», а матчы паміж дзьвюма камандамі вядомыя як Вечнае дэрбі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 1923 году сталічныя футбольныя клюбы «Атлетык» і «Слава» аб’ядналіся ў адзіны клюб, які атрымаў назву АС-23. За гэтым назовам стаяла скарачэньне ад Афіцэрскага спартовага клюбу Атлетык Слава 1923. Патранаж над камандай узяло на сябе міністэрства абароны, якое забясьпечыла каманду абсталяваньнем. У 1931 годзе АС-23 здабыў перамогу ў чэмпіянаце Баўгарыі, а таксама стаў уладальнікам Кубка цара. Наступны Кубка цара быў здабыты ў 1941 годзе. Стадыён клюбу, які быў пабудаваны ў 1938 годзе, меў назву Атлетык Парк і разьмяшчаўся там, дзе сёньня стаіць стадыён Баўгарскай арміі.
9 лістапада 1944 году пры падтрымцы Міхаіла Міхайлава, бухгальтара міністэрства абароны і апекуна сафійскага клюбу «Шыпка», было падпісанае аб’яднальнае пагадненьне паміж клюбамі АС-23, «Шыпкай», «Спартаком» і «Чаўдарам». Старшынём новага клюбу тэлеграмай быў прызначаны генэрал Уладзімер Стойчаў з АС-23, які ў той час ваяваў на фронце Другой сусьветнай вайны. Праўнік Іван Башаў, будучы міністар замежных справаў Баўгарыі, быў прызначаны сакратаром клюбу і адказным за футбол[2]. Нарэшце ў траўні 1948 году аб’яднаньне з сталічным «Сэптэмвры» стварыла сучасны футбольны клюб. Пагадненьні было ўкладзенае 5 траўня, таму менавіта гэтая дата зважаецца днём нараджэньня ЦСКА. Свой першы афіцыйны матч клюб згуляў 19 траўня 1948 году супраць сафійскай «Славіі» на стадыёне Юнак, скончыўшы гульню ўнічыю 1:1.
Спачатку клюб меў назву «Сэптэмвры пры ЦДВ», дзе абрэвіятура ЦДВ азначала «Цэнтральны дом войска». У 1950 годзе да назвы дадалося слова Народная, у выніку чаго поўны назоў стаў ЦДНВ.