Ціхаакіянская пліта
Ціхаакіянская пліта — самая вялікая тэктанічная пліта (таксама літасфэрная пліта) Зямлі. За выключэннем некаторых частак па яе ўскрайку, Ціхаакіянская пліта ўтварае фундамэнт амаль што ўсяго Ціхага акіяна; паводле меркаваньняў экспэртаў, плошча літасфэрнай пліты скаладае каля 108 000 000 км². Ціхаакіянская пліта ўтворана зямной карой пераважна акеанічнага тыпу — цяжкімі, базальтавымі пародамі.
Ціхаакеанская пліта мяжуе з Паўночнаамэрыканскай плітой, плітамі Хуана дэ Фука, Кокас, Наска, Антарктычнай, Аўстралійскай і Філіпінскай плітамі. Магчыма, што ў пераходных зонах паміж плітамі існуюць некаторыя меншыя пліты, але грунтоўных доказаў альбо несумненных тэорыяў іх існаваньня на сёньняшні дзень няма.
У выніку тэктонікі пліт — няспыннага руху пліт, якія ўтвараюць зямную кару — Ціхаакіянскія пліта рухаецца ў паўночна-заходнім напрамку з хуткасцю каля 10 см у год. У залежнасці ад напрамку руху ў пераходных зонах адбываюцца разнастайныя геалягічныя працэсы. Так, напрыклад, межы пліты на паўночным усходзе дывэргентныя (межы да Паўночнаамэрыканскай і пліты Хуана дэ Фука) — пліты расходзяцца ў супрацьлеглыя напрамкі. У выніку руху пліт тут узьнікае так званая зона рыфтынгу (альбо лінейны праём, разрыў).
Значныя часткі зямной кары ўздоўж зьнешняй мяжы Ціхаакіянскай пліты адносяцца да Ціхаакіянскага вогненнага кола, зоны якога характэрызуюцца высокай тэктанічнай актыўнасьцю, менавіта тут засяроджана большасьць усіх актыўных вульканаў плянэты Зямля.