Чача
Чача (па-грузінску: ჭაჭა) — моцны сьпіртовы напой, які атрымліваюць мэтадам дыстыляцыі з вінаграду і вінаградных парэшткаў пасьля адцісканьня ў працэсе вырабу віна ў Грузіі[1][2], Абхазіі, Аджарыі. Існуе хатняя (саматужная), так і прамысловая вытворчасьць чачы. Чача зь вінаграду адносіцца да брэндзі.
Асноўная сыравіна — вінаград і рэшткі сартоў вінаграду Ркацытэлі, Ізабела і Качыч пасьля адцісканьня. Перагонка — двайная, радзей — аднаразовая. Атрыманы вінаградны сьпірт з мацункам ад 70 да 80% разводзяць вадой (у хатніх умовах могуць і не разводзіць) і разьліваюць у бутэлькі. Некаторыя гатункі вытрымліваюць ў дубовых бочках.
У верасьні 2011 году ўлады Грузіі запатэнтавалі чачу[3].
Спажываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звычайна ўжываецца ў чыстым выглядзе. Таксама ўжываецца для вырабу розных кактэйляў з дадаваньнем сьвежай садавіны і лёду. У вёсках Грузіі маленькую чарку чачы традыцыйна прынята выпіваць раніцай, асабліва ў халоднае надвор’е. У Заходняй Грузіі чачу закусваюць салодкім, а ва Ўсходняй — квашаньнем. У Абхазіі чачу традыцыйна выкарыстоўвалі ў якасьці апэрытыву, у цяперашні час усё часьцей як асноўнай напой неафіцыйнага застольля, асабліва ў зімовы час.
Чача валодае тонкім водарам зыходнага вінаграду. Гэта больш моцны напой (55-60% аб.), за большасьць відаў брэндзі, віскі і гарэлкі, што варта ўлічваць пры ўжываньні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ start with an appetiser of pickled vegetables — the perfect chaser for your home brewed cacha(georgian vodka)
- ^ If the grape skins are not added to the pressed juice for Kakhetian-style wine, they are used to make Georgian chacha or vodka
- ^ Хачапури, чача и сулугуни стали патентованными брендами Грузии