Шчучынскі сельсавет
Шчучынскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Тур’я |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Шчу́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Тур’я[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — гарадзкі пасёлак (з 31 жніўня 1962 году горад) Шчучын. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вярбілкаўскага сельсавету[2].
23 ліпеня 1965 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вялікабаярскага сельсавету (13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасьць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы), цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Плянты[3].
У 1966 годзе тэрыторыя былога Вялікабаярскага сельсавету (вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасьць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы) перададзена ў склад Мажэйкаўскага сельсавету, вёска Рэзы-Галаўнічы — у склад Ражанкаўскага сельсавету[4].
У 1976 годзе ў склад сельсавету з Каменскага сельсавету перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[5].
25 верасьня 2002 году ў склад Лядзкага сельсавету перададзена вёска Тапілішкі[6].
10 сьнежня 2002 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Тур’я. 28 траўня 2013 году вёска Першамайская ўключана ў межы гораду Шчучын[7].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2098 чалавек[8], зь іх 66,3 % — палякі, 28,1 % — беларусы, 4,4 % — расейцы[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Щучинский райисполком. Официальный сайт. Поселковые и сельские исполнительные комитеты (рас.)
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 240 Об изменении границ города Щучина и Щучинского сельсовета Щучинского района Гродненской области
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.