Перайсьці да зьместу

Ыйдыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ыйдыр
турэц. Iğdır
Былая назва: Цалакерт, Ігдыр
Краіна: Турэччына
Правінцыя: Ыйдыр
Плошча: 1479 км²
Вышыня: 850 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 137 613 чал. (2018)
Паштовыя індэксы: 76000
Геаграфічныя каардынаты: 39°55′25.36″ пн. ш. 44°2′42.00″ у. д. / 39.9237111° пн. ш. 44.045° у. д. / 39.9237111; 44.045Каардынаты: 39°55′25.36″ пн. ш. 44°2′42.00″ у. д. / 39.9237111° пн. ш. 44.045° у. д. / 39.9237111; 44.045
Ыйдыр на мапе Турэччыны
Ыйдыр
Ыйдыр
Ыйдыр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://igdir.bel.tr

Ыйдыр (па-турэцку: Iğdır) — горад на ўсходзе Турэччыны. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Ыйдыр.

Горад у гістарычнай Армэніі, у правінцыі Айрарат, ранейшая назва Сурб Мары. У сярэднявеччы быў вядомы як Цалакер. Пасьля расейска-пэрсыдзкай вайны горад быў далучаны ў склад Расейскай імпэрыі, і з 1828 па 1917 гады быў павятовым горадам Сурмалінскага павету Эрыванскай губэрні. У горадзе разьмяшчалася адна армянская школа, адна армянская царква, паштовая і тэлеграфная станцыі. У 1918—1920 гадах — у складзе Рэспублікі Армэнія[1].

У 1920 годзе падчас турэцка-армянскай вайны Ыйдыр быў заняты войскамі Турэччыны, а армяне, якія складалі большую частку насельніцтва гораду, былі забітыя[2] або выгнаныя[3]. Паводле Карскай дамовы ўвайшоў у склад Турэччыны.

  1. ^ Энцыкляпэдыя «Вокруг света». Ыгдыр
  2. ^ Игдырь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  3. ^ Peter Balakian. The Burning Tigris: The Armenian Genocide and America’s Response (англ.). — New York: HarperCollins, 2003. — P. 324—330. — ISBN 0-0605-5870-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]