Юбілей
Юбіле́й (іўр. יובל) — гадавіна падзеі і дзейнасьці асобы, існаваньня ўстановы і горада, якая вылічаецца дзесяцігодзьдзямі і стагодзьдзямі ды ўрачыста сьвяткуецца грамадзкасьцю.
Першапачаткова ў Старажытнасьці габрэі называлі юбілеем 50-ы ўрачысты, сьвяточны год пасьля 7 сямігадовых адцінкаў. У гэты год спынялі земляробства для адпачынку зямлі, а рабоў адпускалі на свабоду[1].
У Старым Запавеце юбілею прысьвячаецца 25-ы разьдзел Сьвятарскай кнігі, якая ёсьць 3-й кнігай прарока Майсея:
«10. і асьвяцеце 50-ы год і абвясьцеце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе: хай будзе гэта ў вас юбілей; і вярнецеся кожны ў валоданьне сваё, і кожны вярніся ў свой род.
11. Пяцідзясяты год хай будзе ў вас юбілей: ня сейце і ня жнеце, што самое вырасьце на зямлі, і ня зьбірайце ягад зь неабрэзаных лозаў яе,
12. бо гэта юбілей: сьвяшчэнны хай будзе ён вам; з поля ежце ўтворы яе»[2].
Тамсама вызначаецца вяртаньне ў юбілей прададзенага валоданьня:
«25 Калі брат твой зьбяднее і прадасьць з валоданьня свайго, дык прыйдзе блізкі ягоны родзіч і выкупіць прададзенае братам ягоным; ...
28. а калі ня знойдзе рука ягоная, колькі трэба вярнуць яму, дык прададзенае ім застанецца ў руках пакупца да юбілейнага года, а ў юбілейны год адыдзе яно, і ён зноў уступіць у валоданьне сваё. ...
31. А дамы ў селішчах, вакол якіх няма мура, трэба лічыць нароўні з палеткамі зямлі: выкупляць іх можна, і ў юбілей яны адыходзяць. ...
33. а хто зь лявітаў ня выкупіць, дык прададзены дом у горадзе валоданьня іхняга ў юбілей адыдзе, бо дамы ў гарадах лявіцкіх складаюць іхняе валоданьне сярод сыноў Ізраілевых»[2].
Таксама акрэсьліваецца вызваленьне рабоў:
«39. Калі зьбяднее ў цябе брат твой і прададзены будзе табе, дык ня ўскладвай на яго працы рабскай:
40. ён павінен быць у цябе як найміт, як пасяленец; да юбілейнага года няхай працуе ў цябе;
41. а тады няхай адыдзе ён ад цябе, сам і дзеці ягоныя зь ім, і вернецца ў род свой і ўступіць зноў у валоданьне бацькоў сваіх...
47. Калі прыхадзень альбо пасяленец твой будзе мець дастатак, а брат твой перад ім зьбяднее і прадасьць прыхадню, які асяліўся ў цябе, альбо каму-небудзь з роду прыхадня, ...
54. А калі ён ня выкупіцца такім чынам, дык у юбілейны год адыдзе сам і дзеці ягоныя зь ім»[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы
- Мэдаль да стагодзьдзя БНР
- Сьвяткаваньне 200-х угодкаў Юзэфа Крашэўскага
- Мэдаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Юбілей // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 198. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ а б в Майсей. Лявіт (Разьдзел 25) // Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету / пераклад Васіля Сёмухі, рэд. Юрка Рапецкі. — Данканвіл(en) (штат Тэхас): Агульнасусьветны друк, 2002. — С. 175. — 1536 с. — 10 000 ас. — ISBN 1-58712-085-2
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |