1 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
1 ве́расьня — 245-ы дзень году (244-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 122 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў
- 1482 — крымскія татары на чале зь Менглы-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон
- 1771 — імпэратрыца Марыя Тэрэзія заснавала «Венскую біржу»
- 1804 — нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў трэці астэроід Юнону
- 1812 — ваенная рада ў вёсцы Філі (каля Масквы)
- 1827 — у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы
- 1859 — імпэратар Франц Ёзэф I выдаў пратэстанцкі патэнт, які пашыраў правы пратэстанцкіх цэркваў у Вугоршчыне
- 1870 — франка-пруская вайна: францускія войскі разьбітыя пад Сэданам, імпэратар Напалеон III узяты ў палон
- 1906 — у Вільні выйшла першая легальная беларуская газэта «Наша доля»
- 1916 — Баўгарыя абвясьціла вайну Румыніі
- 1919 — уночы з 31 жніўня Кіеў захапілі дэнікінцы
- 1920 — Францыя абвясьціла аб стварэньні дзяржавы Лібан са сталіцаю ў Бэйруце
- 1928 — Альбанія стала каралеўствам
- 1939 — уварваньнем Нямеччыны ў Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна
- 1944 — пачалі працаваць беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, беларуска-расейская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй усходняй Беласточчыне, у 1945 гэтыя школы былі ліквідаваныя польскімі ўладамі
- 1950 — Заходні Бэрлін прыняў канстытуцыю
- 1951 — у Лёндане адкрыўся першы супэрмаркет
- 1951 — Аўстралія, Новая Зэляндыя і ЗША падпісалі дамову пра ўзаемную абарону — ANZUS (ад Australia-New Zealand-USA)
- 1961 — у Бялградзе пачалася першая канфэрэнцыя Руху недалучэньня
- 1969 — у Лібіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыза I
- 1970 — у Нью-Ёрку распачаты першы ў сьвеце кампутарны турнір па шахматах
- 1971 — Катар абвесьціў сябе незалежнай дзяржавай
- 1972 — амэрыканец Бобі Фішар перамог Барыса Спаскага ў матчы на званьне чэмпіёну сьвету ў Рэйк'явіку
- 1973 — тэрарыст у маўзалеі Леніна ўзарваў бомбу (цела Леніна не было пашкоджанае, загінула некалькі наведвальнікаў)
- 1974 — Ва Ўрацы адкрыты газаправод Савецкі Саюз—Народная рэспубліка Баўгарыя
- 1975 — у Менску адчыненая хакейная школа «Юнацтва»
- 1977 — прыняты новы варыянт тэксту гімну СССР (былі замененыя словы пра Сталіна)
- 1978 — на віцебскія вуліцы выйшаў першы тралейбус
- 1979 — амэрыканскі дасьледчы зонд «Pioneer 11» ўпершыню дасягнуў Сатурну
- 1983 — савецкія вайскоўцы зьбілі паўднёвакарэйскі «Боінг», якія перасёк паветраную прастору СССР. Загінулі ўсе 269 пасажыраў
- 1985 — знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912
- 1991 — абвешчаны сувэрэнітэт Узбэкістану
- 1992 — ратыфікаваная канстытуцыя Славаччыны
- 1996 — спыненае вяшчаньне «Радыё 101,2»
- 1999 — набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і
- 2004 — вывяржэньне вулькану Асама ў Японіі
- 2004 — захоп закладнікаў у Беслане (Расея)
- 2004 — Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Летува, Славаччына, Славенія і Чэхія сталі чальцамі Эўраполу
- 2006 — Люксэмбург першым перайшоў на лічбавае тэлебачаньне
- 2007 — на Радамскім авіяшоў сутыкнуліся два самалёты Zlin 526. Загінулі два пілёты
- 2009 — спыніла трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя»
- 2011 — набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1651 — Натальля Нарышкіна, маці Пятра I, расейскага імпэратара
- 1835 — Рафал Каліноўскі, манах-кармэліт, каталіцкі сьвяты
- 1853 — Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археоляг
- 1900 — Сымон Баранавых, беларускі празаік
- 1913 — Масей Сяднёў, беларускі пісьменьнік
- 1922 — Раймунд Качынскі, польскі інжынэр
- 1928 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах
- 1934 — Уладзіслаў Даркевіч, беларускі археоляґ, гісторык
- 1942 — Іван Басюк, беларускі гісторык
- 1942 — Аляксандар Сідаровіч, расейскі эканаміст
- 1950 — Міхаіл Фрадкоў, прэм’ер-міністар Расеі
- 1952 — Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў, беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага гарвыканкаму ў 2000—2009 гг.
- 1956 — Уладзімер Салодкі, беларускі сьпявак
- 1962 — Рууд Гуліт, галяндзкі футбаліст, трэнэр
- 1975 — Уладзімер Блюднік, беларускі мастак, паэт, празаік, сябра Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані
- 1984 — Намір Нур-Эльдзін, ірацкі фотажурналіст-фрылансэр
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1159 — Адрыян IV, папа рымскі
- 1557 — Жак Карцье, францускі мораплаўца, які зрабіў пачатак францускай калянізацыі Паўночная Амэрыкі
- 1715 — Люі XIV, кароль Францыі
- 1723 — Дзьмітры Кантэмір, гаспадар Малдовы
- 1938 — Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёла, пробашч Менскага кафэдральнага касьцёла
- 1939 — Язэп Горыд, заходнебеларускі мастак
- 2000 — Яўген Шмыгалёў, інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці»
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень ведаў. Першы дзень навучальнага году
- Сусьветны Дзень Міра. Сьвяткуецца ў дзень пачатку Другой Сусьветнай вайны (1939)
- Брунэй — Дзень адкрыцьця Карану
- Лібія і Эгіпет — Дзень рэвалюцыі (1969)
- Малайзія — Нацыянальны дзень
- Мэксыка — Прэзыдэнцкі дзень. Адкрыцьцё Кангрэсу
- Пуэрта-Рыка — Дзень Працы
- Сырыя — Дзень Нацыянальнай Еднасьці
- Славаччына — Дзень Канстытуцыі
- Узбэкістан — Дзень Незалежнасьці