22 сьнежня
Выгляд
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
22 сьне́жня — 357-ы дзень году (356-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 10 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1216 — Папа рымскі Ганорый III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканаў)
- 1264 — падпісаньне мірнай і гандлёвай дамовы Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам
- 1845 — у Філадэлфіі (ЗША) прайшла дэманстрацыя працы першага сынтэзатара голасу, створанага нямецкім вынаходнікам Ёзэфам Фабэрам
- 1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
- 1925 — Віленшчына была перайменаваная ў Віленскае ваяводзтва
- 1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
- 1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага
- 1938 — каля берагоў Паўднёвай Афрыкі злавілі першую лятымэрыю — найдаўнейшую з сучасных рыбаў
- 1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)
- 1964 — у ЗША свой першы палёт зьдзейсьніў самалёт-выведнік SR-71
- 1988 — згодна з падпісанай ПАР дамовай апошняя калёнія ў Афрыцы — Намібія — атрымала незалежнасьць
- 1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гл. таксама: Катэгорыя:Нарадзіліся 22 сьнежня
- 1178 — Антоку, японскі імпэратар
- 1639 — Жан Расін, францускі драматург
- 1735 — Ян Мікалай Аскерка, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1858 — Джакама Пуччыні, італьянскі кампазытар
- 1872 — Каміль Гурын, францускі вэтэрынар і бактэрыёлаг, вынаходнік вакцыны супраць сухотаў
- 1896 — Ян Кукульскі, польскі паліцыянт, ахвяра катынскага расстрэлу
- 1928 — Марат Батвіньнік, беларускі гісторык
- 1962 — Ральф Файнз, ангельскі актор
- 1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца
- 1937 — Эдуард Усьпенскі, расейскі пісьменьнік, аўтар казак «Кракадзіл Гена і ягоныя сябры» (1966), «Чабурашка і ягоныя сябры» (1970), «Дзядзя Фёдар, сабака і кот» (1974)
- 1975 — Крысі Моран, амэрыканская фотамадэль, акторка
- 1984 — Скарлет Ёхансан, амэрыканская кінаакторка і сьпявачка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гл. таксама: Катэгорыя:Памерлі 22 сьнежня
- 1867 — Тэадор Русо, францускі мастак-пэйзажыст, галава барбізонскай школы жывапісу
- 1880 — Джордж Эліёт, ангельская літаратарка ды журналістка
- 1936 — Мікалай Астроўскі, савецкі пісьменьнік, аўтар раману «Як загартоўвалася сталь»
- 1989 — Сэм’юэл Бэкет, ірляндзкі драматург
- 2014 — Джо Кокер, ангельскі блюз і блюз-рок сьпявак
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Ганна. Як піша этнограф Уладзімер Васілевіч, гэты дзень узаконьваў пераход селяніна на зімовы транспарт, пра што сьведчыць і прымаўка: «На Ганкі сядайце на санкі».
- Беларусь: Дзень энэргетыка
22 сьнежня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў