6 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
6 тра́ўня — 127-ы дзень году (126-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 240 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1434 — у Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных
- 1589 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб
- 1622 — падчас Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вімпфэне
- 1625 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Краснаму (Смаленшчына) Магдэбурскае права і герб
- 1686 — падпісаньне Вечнага міру паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
- 1840 — у Вялікабрытаніі паступілі ў продаж першыя ў сьвеце паштовыя маркі
- 1938 — на піярскім касьцёле ў Лідзе адкрылі памятную дошку ў гонар Людвіка Нарбута
- 1945 — Другая сусьветная вайна: савецкія войскі распачалі Праскую наступальную апэрацыю
- 1994 — урачыстае адкрыцьцё Эўратунэлю
- 2001 — папа рымскі ўпершыню ў гісторыі наведаў мячэт
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1574 — Інакенцыюс X, рымскі папа
- 1700 — Станіслаў Карвацкі, ксёндз-прафэсар, рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай
- 1905 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр
- 1915 — Орсан Ўэлс, амэрыканскі кінарэжысэр, акцёр, сцэнарыст.
- 1922 — Уладзімер Этуш, расейскі актор
- 1930 — Яфрэм Пружанскі, украінскі савецкі рэжысэр, мультыплікатар
- 1943 — Марыя Матусевіч, летувіская настаўніца, грамадзкая дзяячка, старшыня Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны ў Вільні
- 1950 — Міхаіл Мясьніковіч, беларускі дзяржаўны дзяяч
- 1953 — Тоні Блэр, лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі, прэм’ер-міністар гэтай краіны з 1997 па 2007 год
- 1955 — Аўрам Грант, футбольны трэнэр
- 1983 — Аксана Кавалеўская, беларуская сьпявачка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1859 — Аляксандар фон Гумбальт, нямецкі выпрабавальнік і географ, заснавальнік геаграфіі расьлінаў, барон
- 1903 — Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст
- 1934 — Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч
- 1985 — Георгі Сідаровіч, савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-палкоўнік танкавых войскаў
- 1992 — Марлен Дытрых, нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка
- 2009 — Валянцін Варэньнікаў, савецкі вайсковец, расейскі палітычны дзяяч, Герой Савецкага Саюзу, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі