Besame mucho
Bésame mucho (Бэсамэ муча), што перакладаецца з гішпанскай як «Цалуй мяне шмат» ці «Цалуй мяне мацней» — песьня, напісаная мэксыканскай кампазытаркай Кансуэляй Вэляскес у 1940 годзе перад сваім шаснаццацьцігодзьдзем. Песьня вельмі хутка стала адным з папулярных гітоў 20 стагодзьдзя. Па словах самой Вэляскес на напісаньне песьні яе натхніла арыя з опэры Goyescas, вядомага гішпанскага кампазытара Энрыке Гранадаса.
У 1944 годзе «Бэсамэ муча» стала першай мэксыканскай песьняй, якая перамагла ў нью-ёрскім гіт-парадзе.
Кавэр-вэрсіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуюць варыянты песьні на ангельскай, францускай, японскай, віетнамскай, расейскай і іншых мовах. Песьню ў розных варыянтах і аранжыроўках выконвалі больш як 700 выканаўцаў па ўсяму сьвету, у тым ліку:
- Джымі Дорсі
- The Beatles
- Элвіс Прэсьлі
- The Ventures
- Луіс Армстранг
- Сэзарыя Эвара
- Плясыда Дамінга
- Хасэ Карэрас
- Сафія Ратару
- Віктар Зінчук
і іншыя.
Беларускія выканаўцы песьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Матыў «Бэсамэ муча» гучыць у песьні «Работа» з альбому гурта «Крамбамбуля» «Каралі раёну».
У альбоме Умные вещи (1995) гурта Neuro Dubel ёсьць песьня з назовам Бэссаме муче, праўда да арыгінальнай вэрсіі яна мае даволі ўскоснае дачыненьне.
Фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампазыцыя таксама выкарыстоўвалася ў якасьці саўндтрэку да фільмаў: Вялікія спадзяваньні (Great Expectations), A toda máquina, Месяц над матэлем (The moon over parador), Арызонская мара (Arizona Dream), Масква сьлязам ня верыць (Москва слезам не верит) і Ўсьмешка Моны Лізы (Mona Lisa Smile).