SkyscraperCity
SkyscraperCity | |
Слоган | In Urbanity We Trust |
---|---|
Тып | вэб-форум |
Даступныя мовы | ангельская, мовы сэкцыяў |
Уладальнік | Ян Клеркс |
Аўтар | Ян Клеркс |
Пачатак працы | 11 верасьня 2002[1] |
Рэгістрацыя | бескаштоўная |
Актуальны стан | працуе |
Рэйтынг Alexa | 2075[2] |
www.skyscrapercity.com |
SkyscraperCity (па-беларуску: Горад небасягаў) — вэб-сайт, прысьвечаны будаўніцтву, небасягам, урбаністыцы й гарадзкой фатаграфіі. Сайт працуе на vBulletin і зьяўляецца вэб-форумам. Сайт мае асабісты слоган — In Urbanity We Trust, што ў перакладзе прыкладна гучыць: «На лад гарадзкі спадзяемся».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Skyscrapercity.com быў створаны 11 верасьня 2002 году[1] і складаўся зь некалькіх асобных форумаў: Holland Hoogbouw Forums, Euroscrapers і OZscrapers. Аўтар і стваральнік — Ян Клеркс (Jan Klerks). У 2006 годзе колькасьць паведамленьняў на форуме павялічалася ўдвая з 4,5 да 9 мільёнаў.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да асаблівасьцяў SkyscraperCity можна аднесьці:
- шматмоўнасьць аўдыторыі,
- штотыднёвы фатаконкурс,
- розныя апытаньні паводле найлепшага «скайлайна», будынка і гэтак далей.
Структура форуму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Форум падзелены на некалькі тэматычных падфорумаў.
- World Development News Forums (форум пра будаўніцтва ў сьвеце)
- World Forums (форум пра інсуючыя аб’екты: небасягі, шашы і гэтак далей)
- Photo Forums (форум, які зьмяшчае шмат фатаздымкаў розных гарадоў, аб’ектаў; кожны тыдзень праводзіцца фотаконкурс)
- Continental Forums (Паўночна-амэрыканскі форум, Аўстралія, Азія (з падзелам, прысьвечаным Казахстану), Філіпіны, Блізкі Ўсход, ААЭ)
- Latin American Forums (сэкцыя, прысьвечаная Лацінскай Амэрыцы)
- European Forums (агульнаэўрапейскі падзел (з падсэкцыямі пра Беларусь і Ўкраіну), форумы: Вялікабрытанскі, францускі, нідэрляндзкі, польскі, гішпанскі і расейскі)
- Club Forums (сэкцыі па цікавасьцях, напрыклад, пра 3D мадэлінг і падзел пра кампутарную гульню SimCity)
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]SkyscraperCity — адзін зь дзесяці найбуйнейшых форумаў у Сеціве з колькасьцю візітоўцаў у амаль 70 тысячаў штодзень[3]. Да траўня 2007 году было зарэгістравана больш за 100 тысячаў карыстальнікаў і створана больш за 250 тысячаў «галінак» з абмеркаваньнямі. Найбольшая колькасьць карыстальнікаў — з ЗША (15,4%)[4].
Беларуская сэкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы запіс у самастойнай беларускай сэкцыі быў зроблены 19 траўня 2008 году[5]. Дагэтуль беларускія ўдзельнікі карысталіся расейскай сэкцыяй. У стварэньні беларускай сэкцыі дапамагалі ўкраінскія, расейскія карыстальнікі, а таксама мадэратары беларускай сэкцыі з розных краінаў.
Беларуская сэкцыя падзеленая наступным шляхам:
- Праекты і будаўніцтва
- Менск — адмысловы падзел, прысьвечаны Менску
- Фатаздымкі — здымкі будаўніцтваў, беларускіх мястэчак і фотасправаздачы ўдзельнікаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- SkyscraperCity — галоўная старонка форуму, сьпіс разьдзелаў.
- Беларусь — беларуская сэкцыя, у якой абмяркоўваюцца будоўлі Беларусі, а таксама розныя падзеі, датычаныя шматпавярховых будынкаў.