U2
U2 | |
Эдж і Бона | |
Гады | 1976 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Ірляндыя |
Мова | ангельская |
Жанр | рок |
Выдавец | Island Records[d], Interscope Records[d], Columbia Records[d] і Mercury Records[d] |
Зьвязаныя праекты | Green Day |
Удзельнікі |
|
Узнагароды і прэміі | |
u2.com |
U2 (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна (Ірляндыя). Сфармаваны ў 1976 року, U2, пачынаючы зь сярэдзіны 80-х, зьяўляецца адным з самых папулярных і пасьпяховых гуртоў у сьвеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў альбомаў гурта[1]. Па стане на 2006 рок у іх актыве было дваццаць дзьве прэміі «Грэмі»[2], больш, чым у любога іншага гурту ў сьвеце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт быў сфармаваны, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клявішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб’яву, разьмешчаную Лары Маленам-малодшым; у той час яны былі падлеткамі-музыкамі сярэдняе рукі. Да сярэдзіны 80-х яны выпусьцілі 4 альбомы й здабылі адданы рух фанатаў — большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візытоўкай, выкананьня гітарных партыяў Эджам, голасу Бона й глыбокіх па зьмесьце тэкстаў песень. Статус зорак яны здабылі з выхадам у 1987 року альбома The Joshua Tree, які часта называюць адным з найвялікшых альбомаў рока [3].
На пачатку 90-х яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, на крытыку на сваю адрэсу, і на тое, што, па іх меркаваньні, было застоем у музыцы, альбомам Achtung Baby й грандыёзным шоў Zoo TV. Тым часам яны бесьперастанку экспэрымэнтуюць, дасьледуючы розныя музычныя кірункі. У 1995 годзе гурт запісаў сынгл «Miss Sarajevo» пры ўдзеле Браяна Іна і Лючана Павароцьці.
На пачатку XXI стагодзьдзя U2 грае больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі й працягвае карыстацца посьпехам у публікі й крытыкаў. У 2004 року гурт заняў 22 месца са 100 у рэйтынгу «Найлепшыя артысты ўсіх часоў» (100 Greatest Artists of All Time) часопіса Rolling Stone[4]. У 2005 іх уключылі ў «Залю славы рок-н-ролу».
Чальцы гурту вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасьць у сфэры правоў чалавека й сацыяльнае справядлівасьці: удзел у «Міжнароднай амністыі», Make Poverty History, кампаніі ONE, фэстывалі Live 8, DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa Бона й Music Rising Эджа. У 1985 годзе гурт выступіў на дабрачынным канцэрце Live Aid у падтрымку галадаючых у Афрыцы.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Boy (1980)
- October (1981)
- War (1983)
- The Unforgettable Fire (1984)
- The Joshua Tree (1987)
- Rattle and Hum (1988)
- Achtung Baby (1991)
- Zooropa (1993)
- Pop (1997)
- All That You Can't Leave Behind (2000)
- How to Dismantle an Atomic Bomb (2004)
- No Line on the Horizon (2009)
- Songs of Innocence (2014)
- Songs of Experience (2017)
- Songs of Surrender (2023)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vallely, Paul."Bono: The Missionary". The Independent, May 2006.
- ^ GRAMMY Winners List
- ^ «Rock’s Hottest Ticket» Time Magazine Archive, April 1987.
- ^ The Immortals: The First Fifty
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Chatterton, Mark (2001). U2: The Complete Encyclopedia. Firefly Publishing. ISBN 0-946719-41-1
- Flanagan, Bill (1995). U2 at the End of the World. Delacorte Press. ISBN 0-385-31154-0
- Parra, Pimm Jal de la (2003). U2 Live: A Concert Documentary. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9198-7
- McCormick, Neil (ed), (2006). U2 by U2. HarperCollins Publishers. ISBN 0-00-719668-7
- Wall, Mick, (2005). Bono. Andre Deutsch Publishers. ISBN 0233001593 (Promotional edition published by Paperview U.K is association with the Irish Independent)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]U2 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт U2 (анг.)
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |