Вугорскі нацыянальны банк
Вугорскі нацыянальны банк | |
вуг. Magyar Nemzeti Bank | |
Эмблема | |
Абрэвіятура | ВНБ |
---|---|
Папярэднік | «Вугорская каралеўская дзяржаўная каса» |
Дата ўтварэньня | 24 чэрвеня 1924 (100 гадоў таму) |
Тып | банк |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | устойлівасьць цэнаў |
Штаб-кватэра | бульвар Хрысьціны, д. 55[1] |
Месцазнаходжаньне | Будапэшт |
Каардынаты | Каардынаты: 47°30′13″ пн. ш. 19°3′7″ у. д. / 47.50361° пн. ш. 19.05194° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Вугоршчына |
Сяброўства | АЭСР (Францыя), Банк міжнародных разьлікаў (Швайцарыя), Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк (ЗША)[2] |
Афіцыйныя мовы | вугорская |
Старшыня | Дзёрдзь Матольчы |
Намесьнікі | Міхал Патай, Чаба Кандрач, Барнабаш Віраг[3] |
Старшыня Наглядальнай рады | Фэрэнц Папчак |
Сябры Наглядальнай рады | Ласла Мадараш, Габар Сэней, Ласла Нікаш, Іштван Мольнар і Атыла Тот[4] |
Кіроўны орган | Манэтарная рада |
Матчына кампанія | Парлямэнт Вугоршчыны |
Бюджэт | 49,199 млрд форынтаў (2020 год; 165,452 млн $) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 1470 (2021 год)[5] |
Сайт | mnb.hu |
Вуго́рскі нацыяна́льны банк — галоўны банк Вугоршчыны, заснаваны ў чэрвені 1924 году.
Паводле 1-га артыкула Закону «Аб Вугорскім нацыянальным банку» 2013 году, быў сябрам Эўрапейскай сыстэмы галоўных банкаў і Эўрапейскай сыстэмы фінансавага нагляду[6].
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле 2-га артыкула Закону «Аб Вугорскім нацыянальным банку» 2013 году, ВНБ меў паўнамоцтвы:
- выпускаць банкноты і манэты дзяржаўнай валюты Вугоршчыны;
- захоўваць золатавалютны запас ураду Вугоршчыны;
- мяняць валюту дзеля ўсталяваньня абменнага курсу;
- распрацоўваць сеткі аплаты і разьліку;
- зьбіраць і абнародаваць статыстычныя зьвесткі для справаздачы перад Эўрапейскім цэнтральным банкам;
- спрыяць устойліваму пазычаньню дзеля гаспадарчага росту праз вывучэньне і прадухіленьне пагрозаў фінансавым узаемінам;
- наглядаць за належным ажыцьцяўленьнем правоў уласнасьці;
- вырашаць пазасудовыя спрэчкі між спажыўцамі і прадпрыемствамі праз Управу фінансавага прымірэньня[6].
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Манэтарная рада. Улучала 5—9 сябраў, у тым ліку старшыню, ягоных намесьнікаў і іншых абраных Парлямэнтам Вугоршчыны на 6 гадоў сябраў. Правамоцная пры ўдзеле большасьці сябраў. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў прысутных.
- Рада фінансавай устойлівасьці. Складалася з 3—10 сябраў, сярод якіх былі старшыня, ягоныя намесьнікі і прызначаныя ім кіраўнікі. Склікалася прынамсі аднойчы на 2 месяцы. Правамоцная пры ўдзеле большасьці сябраў. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Разглядала пагрозы ад парышэньня ўстановаў і паслугаў для сетак фінансавых узаемінаў. Ухваляла парады і захады аб выключэньні пагрозаў устойлівасьці фінансавым узаемінам. Перадавала свае рашэньні ў Манэтарную раду.
- Наглядальная рада. Улучала абраных Парлямэнтам Вугоршчыны старшыню і яшчэ 3-х сябраў, а таксама прадстаўніка і экспэрта ад Міністэрства фінансаў Вугоршчыны. Кіравала аддзелам унутранага аўдыту.
- Рада кіраўнікоў. Улучала старшыню і ягоных намесьнікаў. Выконвала пастановы Манэтарнай рады і Рады фінансавай устойлівасьці. Ухваляла бухгальтарскую справаздачу і выплату дывідэндаў[6].
Балянс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На канец сакавіка 2022 году сродкі і іх крыніцы ў Вугорскага нацыянальнага банку былі роўныя 26,379 трлн форынтаў (79,435 млрд даляраў ЗША). Сродкі пераважна ўлучалі: 1) замежная дэбіторская запазычанасьць — 55 % (14,41 трлн форынтаў), 2) унутраныя пазыкі банкам — 21 % (5,513 трлн форынтаў), 3) аблігацыі ўраду Вугоршчыны — 13 % (3,328 трлн форынтаў), 4) аблігацыі нябанкаўскіх прадпрыемстваў Вугоршчыны — 6 % (1,528 трлн форынтаў), 5) аблігацыі банкаў Вугоршчыны — 3 % (829 млрд форынтаў). Крыніцамі сродкаў у асноўным былі: 1) наяўныя грошы ў абарачэньні — 32 % (8,314 трлн форынтаў), 2) тыднёвыя ўклады банкаў Вугоршчыны — 30 % (7,894 трлн форынтаў), 3) замежная запазычнасьць — 23 % (5,983 трлн форынтаў), 4) уклады ўраду Вугоршчыны ў форынтах — 4 % (1,09 трлн форынтаў), 5) уклады банкаў Вугоршчыны ў форынтах — 3 % (897 млрд форынтаў)[7].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 чэрвеня 1924 году пачало працу акцыйнае таварыства «Вугорскі нацыянальны банк» («ВНБ»). Яго 1-м старшынём быў Шандар Паповіч. «ВНБ» замяніў сабой «Вугорскую каралеўскую дзяржаўную касу», створаную 11 ліпеня 1921 году. «ВНБ» спыніў гіпэрінфляцыю вугорскай кроны, а ў 1927 годзе ўвёў пэнгу. У 1930 годзе «ВНБ» выступіў сузаснавальнікам Банку міжнародных разьлікаў (Швайцарыя). 1 жніўня 1946 году «ВНБ» увёў форынт, каб дасягнуць устойлівасьці цэнаў. У сьнежні 1947 году ўрад Вугоршчыны нацыяналізаваў «ВНБ». У ліпені 1948 году ВНБ пачаў выконваць і камэрцыйныя задачы пасьля закрыцьця ўрадам камэрцыйных банкаў і ашчадных касаў. 1 студзеня 1987 году ВНБ пачаў перадачу сваіх аддзяленьняў адноўленым камэрцыйным банкам. У кастрычніку 1991 году Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў Закон «Аб Вугорскім нацыянальным банку», які атрымаў самастойнасьць ад ураду. У 2004 году ВНБ стаў сябрам Эўрапейскай сыстэмы галоўных банкаў у сувязі з далучэньнем Вугоршчыны да Эўразьвязу. 26 лютага 2008 году ўвялі плавальны абменны курс форынта адносна эўра[8].
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шандар Паповіч (24 чэрвеня 1924 — 6 студзеня 1935)
- Бэла Імрэдзі (6 студзеня 1935 — 14 траўня 1938)
- Ліпот Бараняй (14 траўня 1938 — 7 лютага 1943)
- Дзюла Пош (7 лютага 1943 — 16 кастрычніка 1944)
- Ласла Тэмэшвары (16 кастрычніка — сьнежань 1944)
- Імрэ Олтваньі (17 красавіка — 31 жніўня 1945)
- Артур Карась (31 жніўня — 15 лістапада 1945)
- Імрэ Олтваньі (15 лістапада 1945 — 9 жніўня 1946)
- Эрнё Чэйкей (9 жніўня 1946 — 30 жніўня 1949)
- Фэрэнц Ясенскі (генэральны дырэктар, 30 жніўня 1949 — 1 лютага 1952)
- Янаш Вёраш (гендырэктар, 1 лютага 1952 — 12 лістапада 1955)
- Ласла Хай (17 красавіка — 20 лістапада 1956)
- Санта Дэнэш (20 лістапада 1956 — 30 чэрвеня 1960)
- Бэла Сулёк (1 ліпеня 1960 — 31 кастрычніка 1961)
- Андор Ласла (дзяржаўны сакратар, 1 лістапада 1961 — 10 ліпеня 1975)
- Мацяш Цімар (дзяржсакратар, 10 ліпеня 1975 — 15 чэрвеня 1988)
- Фэрэнц Барта (дзяржсакратар, 15 чэрвеня 1988 — 30 чэрвеня 1990)
- Дзёрдзь Сураньі (1 ліпеня 1990 — 30 лістапада 1991)
- Пэтэр Бод (9 сьнежня 1991 — 14 сьнежня 1994)
- Дзёрдзь Сураньі (1 сакавік 1995 — 1 сакавіка 2001)
- Жыгмонд Ярай (2 сакавіка 2001 — 2 сакавіка 2007)
- Андраш Сімор (3 сакавіка 2007 — 3 сакавіка 2013)
- Дзёрдзь Матольчы (з 4 сакавіка 2013 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сувязныя зьвесткі (вуг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- ^ Міжнародныя сувязі (вуг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- ^ Кіраўніцтва (вуг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- ^ Нагляд (вуг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- ^ Дзёрдзь Матольчы. Справаздача аб справавой дзейнасьці за 2020 год (вуг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 23 красавіка 2021 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- ^ а б в Закон 2013 году № 139 «Аб Вугорскім нацыянальным банку» (вуг.) // Партал «Нацыянальны часопіс заканадаўства» Вугоршчыны, 11 красавіка 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- ^ Папярэдні статыстычны балянс за сакавік 2022 году (вуг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 14 красавіка 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- ^ Галоўны банк (вуг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіны (анг.) // Вугорскі нацыянальны банк, 26 красавіка 2022 г. Праверана 28 красавіка 2022 г.
- Выпускі для прэсы, статыстычныя выпускі і заўвагі, узаемадзейныя графікі (анг.)
- Грашовы навігатар (вуг.)
- Арганізацыйная схема і выданьні (анг.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |