Калідонскае паляванне

Калідо́нскае палява́нне — паляванне на калідонскага вепрука, у якой удзельнічалі найадважныя воіны Грэцыі[1]. Сярод іх былі Кастор і Палідэўк са Спарты, Тэсей з Афін, Нестар з Піласа, Ясон з Іалка, Адмет з Фіваў і іншыя.

Лаконская ваза з выявай Калідонскага палявання
Крышка піксіды Додвела са сцэнай Калідонскага палявання. Вазапісец Додвела

Вяпрук быў народжаны краміёнскай свіннёй. Насланы на калідонскія палі Артэмідай, якой цар Калідона Айней (Эней) забыўся прынесці ахвяру пры спраўлянні штогадовых ахвяры ўсім багам[2].

Вяпрук забіў некалькі чалавек, але быў пераможаны Мелеаграм. Страла Аталанты патрапіла вепруку ў спіну. Потым Амфіарай папаў у вока, а Мелеагр дабіў вепрука. Шкуру вепрука Мелеагр аддаў Аталанце — дзеве-ваяўніцы, якая першая раніла звера, што выклікала крыўду іншых паляўнічых. Разгарэлася сутычка, у якой Мелеагр забіў двух сваіх дзядзькоў па маці. Гэта прывяло ў далейшым да міжусобнай вайны, падчас якой Мелеагр загінуў.

Іклы вепрука ляжалі ў храме Афіны Алеі ў Тэгеі, іх забраў імператар Аўгуст. Да часу Паўсанія адзін з іх зламаўся, а іншы быў у храме Дыяніса ў імператарскіх садах Рыма, яго даўжыня — каля 0,9 метра[3]. Шкура вепрука засталася ў храме Афіны Алеі[4].

Зноскі

  1. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 8, 2; II 6, 3; III 13, 2
  2. Авідзій. Метамарфозы VIII 271—291; Гігін. Міфы 172; Антанін Ліберал. Метамарфозы 2, 2
  3. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 46, 1.4
  4. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 47, 2

Літаратура

правіць