Лютэранская акадэмія
Лютэранская акадэмія або Акадэмія Лютэра Латвійскай евангельска-лютэранскай царквы (лат.: Latvijas Evaņģēliski luteriskās baznīcas Lutera akadēmija) — вышэйшая навучальная ўстанова Латвійскай евангельска-лютэранскай царквы, якая знаходзіцца ў Рызе.
Лютэранская акадэмія | |
---|---|
лат.: Lutera akadēmija | |
Арыгінальная назва | лат.: Lutera akadēmija |
Заснаваны | 1997 |
Тып | рэлігійная ВНУ |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рыга |
Сайт | luteraakademija.lv |
Характарыстыка
правіцьУ 1920 годзе ў Латвійскім універсітэце быў створаны тэалагічны факультэт, які ў 1938 годзе быў перайменаваны ў факультэт евангельскай тэалогіі. Пасля пачатку савецкай акупацыі Латвіі 22 жніўня 1940 года тэалагічны факультэт Латвійскага універсітэта быў зачынены, усе выкладчыкі звольнены і ўсе студэнты адлічаны з універсітэта. Арцыбіскуп Латвійскай евангельска-лютэранскай царквы Яніс Матуліс, абраны ў лютым 1969 годзе, здолеў дамагчыся адкрыцця Рыжскай духоўнай семінарыі, якая была ўжо цалкам аддзелена ад ўніверсітэта.
Падчас аднаўлення незалежнасці Латвіі 1 чэрвеня 1990 года Латвійскі ўніверсітэт аднавіў дзейнасць тэалагічнага факультэта. 1 лютага 1997 года Латвійская акадэмія навук стварыла асобную Лютэранскую акадэмію, якая ў 2012 годзе атрымала дзяржаўную акрэдытацыю на праграмы навучання па тэалогіі і царкоўнай музыцы. У 2012 годзе акадэмія ўстанавіла плату за навучанне.
У цяперашні час у акадэміі ёсць тры навучальныя праграмы:
- Праграма па тэалогіі (4 гады). Яе выпускнікі атрымліваюць прафесійную ступень бакалаўра ў галіне тэалогіі.
- Праграма па царкоўнай музыцы (4 гады). Яе выпускнікі атрымліваюць прафесійную ступень бакалаўра багаслоўя з прафесійнай кваліфікацыяй: царкоўная музыка.
- Праграма навучання царкоўных служачых (2 гады).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх