Прыекулэ
Пры́екулэ (лат.: Priekule) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прыекульскага краю. Плошча 5,4 км². Насельніцтва 2167 чал. (2016).
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПрыекулэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1483 годзе, калі мясцовыя землі былі аддадзены ва ўладанне барона Корфа. Палац Корфаў захаваўся да нашых дзён (зараз там размешчана школа). Захавалася і Шведская брама, пабудаваная ў 1688 годзе, выява якой прысутнічае на гербе горада. У 1871 годзе праз Прыекулэ прайшла чыгунка Ліепая—Вільня. У час Другой сусветнай вайны горад стаў арэнай крывавых баёў, з таго часу ў ім знаходзіцца адно з найбуйнейшых ваенных пахаванняў на тэрыторыі былога СССР, у якім пахавана каля 23 тысяч байцоў Чырвонай арміі.
Славутасці
правіць- Лютэранская царква
- Шведская брама
- Палац Корфаў
- Парадныя сходы да ракі
- Парахавая вежа
Вядомыя асобы
правіць- Яніс Пэтэрс — латышскі паэт, палітык, дыпламат
- Эрыкс Эшэнвалдс — латышскі кампазітар
- Карліс Кампэ — святар, пісьменнік
- Элмарс Ансан — драматург (правёў дзяцінства ў Прыекулэ)
Галерэя
правіць-
Прыекульская царква
-
Былы палац баронаў Корфаў
-
Былы Чыгуначны вакзал
-
Парахавая вежа
Зноскі
- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ а б http://www.priekulesnovads.lv/uploads/filedir/File/Ter_plan/Priekule/PASKAIDROJUMI_saistosie.pdf
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыекулэ
- Сайт Прыекулэ
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)