Сюй Бэйхун[4] (19 ліпеня 1895 — 26 верасня 1953) — кітайскі жывапісец і графік, адзін з першых кітайскіх мастакоў XX стагоддзя, які аб’яднаў нацыянальныя мастацкія традыцыі з дасягненнямі еўрапейскай жывапісу.

Сюй Бэйхун
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 ліпеня 1895(1895-07-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1953(1953-09-26)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Xu Dazhang[d]
Жонка Liao Jingwen[d]
Дзеці Xu Qingping[d] і Xu Jingfei[d]
Род дзейнасці мастак, настаўнік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Pascal Dagnan-Bouveret[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў павеце Ісін правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) у сям’і мастака і паэта Сюй Дачжана. У дзяцінстве Сюй Бэйхун любіў змалёўваць ілюстрацыі да кнігі «Слова пра жывапіс з саду з гарчычнае зерне», кожны раз дзівячыся майстэрству аўтара мастака Жэнь І. Вучыўся ў свайго бацькі Сюй Дачжана ў Шанхаі і ў Парыжы (з 1919) ў П. А. Ж. Даньян-Буўрэ. У 1919 годзе ён вытрымаў экзамен, які даваў права паехаць за казённы кошт вучыцца ў Парыж, у Нацыянальную Вышэйшую Мастацкую школу. За гады вучобы ён авалодаў тэхнікай малявання з натуры, потым ён здзейсніў паездкі ў Германію, Бельгію, Швейцарыю і Італію, дзе знаёміўся з палотнамі вялікіх заходніх майстроў.

У 1928 годзе Сюй Бэйхун вярнуўся ў Кітай, дзе па запрашэнні заняў пасаду прафесара кафедры жывапісу ў Цэнтральным універсітэце ў Нанкіне. Пазней заняў пасаду дэкана Мастацкага факультэта Пекінскага ўніверсітэта. Ён выступаў за рэформу мастацкага выкладання, за ўвядзенне ў навучальны курс заходне-еўрапейскай тэхнікі жывапісу. Паводле яго запрашэнні прафесарам Нанкінскім універсітэта быў прызначаны таксама Цы Байшы. На 30-я гады прыходзіцца першы Кульмінацыйны перыяд у творчасці Сюй Бэйхуна. У 1934 наведаў СССР. У гады Кітайскай Народнай Рэспублікі Сюй Бэйхун займаў пасаду рэктара Цэнтральнай акадэміі мастацтваў у Пекіне (1949-53) і старшыні Усекітайскай асацыяцыі дзеячаў літаратуры і мастацтва, выхаваў плеяду мастакоў новага Кітая.

Памёр ад інсульту ў 1953 годзе. Пасля смерці ў яго доме ў Пекіне адкрыты музей.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Xu Beihong // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Chinees // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  4. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць
  • Пешын С. У. Сюй Бэйху́н, Жу Пэон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 331. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сюй Бэй-Ху́н, Жю Пэон // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Сюй Бэй-Ху́н, Жю Пэон // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 273. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)