Сяргей Уладзіміравіч Балянок
Сярге́й Уладзімі́равіч Баляно́к (руск.: Сергей Владимирович Баленок; нар. 31 мая 1954, пасёлак Боярка, Кіеўская вобласць, Украіна) — беларускі графік і мастак, адзін з найвялікшых ілюстратараў 20 стагоддзя.[1]
Сяргей Уладзіміравіч Балянок | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Сяргей Уладзіміравіч Баленок |
Дата нараджэння | 31 мая 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак-гравёр, мастак |
Жанр | станковая графіка, кніжная графіка |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | афорт |
Вядомыя працы | Gentleman, Прадаецца планета, Кавалачак памяці, Птушка, якая п'е ваду з лужыны, Шпацыр |
Уплыў на | Hair Peace Salon |
Сайт | balenok.com |
Біяграфія
правіцьУ 1976—1980 гады вучыўся ва Украінскім паліграфічным інстытуце імя І. Фёдарава ў Львове ў Юрыя Чарышнікава. Пасля заканчэння вучобы пераехаў у Мінск.[2] Служыў у арміі.[3] У 1987 годзе скончыў Творчыя акадэмічныя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР .[4][5]
З 1980 па 1995 гады працаваў мастацкім рэдактарам у мінскіх выдавецтвах, ілюстраваў кнігі, афармляў зборнікі фантастыкі.[6] З 1986 па 1992 гады — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Эрыдан» (Мінск). 1993 год — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь» (Мінск). З 1993 па 1995 гады — дырэктар прыватнага выдавецтва «Balenok & Co». З 1995 года — вольны мастак. З 2011 года займае пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка выставачнага аддзела Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.[7][8][9][10]
Сябра Саюза мастакоў БССР і Беларускага саюза мастакоў (1988—2004 гады). Удзельнік выставаў з 1976 года: персанальныя ў 1987, 2004, 2006, 2010, 2011, 2012,[11] 2014, 2015, 2017, 2018, 2019 гадах (Мінск);[12] у 1992 годзе — Гданьск (Польшча); у 1995 годзе — Эйндхавен (Нідэрланды); у 1998 годзе — Капенгаген (Данія); у 2017 годзе — Раўне-на-Корашкем (Славенія).[8][13]
Творчасць
правіцьПрацуе ў кніжнай і станковай графіцы (пераважна ў тэхніцы Афорту), станковым жывапісе. Яго творы аздаблялі кнігі Айзека Азімава, Рэя Брэдберы, Роберта Шэклі, Курта Вонегута.[1][14] За выключэннем аздаблення выданняў Жуля Верна, не працуе на заказ.[6][15]
На думку мастака, мастацтва не павінна банальна рэпрадуктаваць навакольны свет, яго задача — самому дзеяць новыя светы.[16] У яго атрымліваецца адлюстроўваць эмоцыі, настроі, адчуванні, пачуцці любога нармальнага чалавека.[17]
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі графікі горада Вінтэртур (Швейцарыя), мастацкіх музеях гарадоў: Полацк, Нью-Брансуік (ЗША), Рыміні (Італія), Кракаў (Польшча), Дзьёр (Венгрыя), Эйндхавен (Нідэрланды), Мюнхен (Германія),[6] а таксама ў прыватных беларускіх (Аляксандар Іваноў) і замежных калекцыях.[18][19][20]
Крытыка
правіцьТворы мастака «захопліваюць як высокай эстэтычнасцю, так і лёгкай іроніяй звычайных, але ўбачаных у незвычайным ракурсе вобразаў», – запрашала зайсці на выставу мастака ў 2017 годзе газета «Новы Час».[21] «Працы Баленка адметныя філасафічнасцю, і, нягледзячы на „чорна-белы“ стыль, напоўненыя яркім святлом перажыванняў, глыбокіх роздумаў аўтара», — паведамляла Беларускае Радыё Рацыя ад уражанняў ад выставы мастака ў Полацкай мастацкай галерэі ў 2016 годзе.[22]
Аліса Міхайлава ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь 1» з чарговай выставы Баленка падкрэсліла, што ў працах мастака арганічна прысутнічаюць рысы абстракцыі, сюррэалізму і рэалізму.[23] Арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн у 2014 годзе вызначыла жывапісныя творы мастака як «вельмі нечаканыя і лірычныя, у якіх прысутнічае вольны рух колеру».[24] Беларускі мастацтвазнавец Наталля Шаранговіч на адкрыцці персанальнай выставы, прысвечанай да 60-годдзя гравюрыста, пахваліла яго словамі: «Гэта сапраўды цудоўны мастак. Я шмат гадоў знаёма з яго творчасцю, і ён для мяне заўжды непрадказальны».[25] «Аўтар валодае рэдкай для сучаснага творцы якасцю — уменнем здзіўляць», — давала ацэнку творчасці Каміла Янушкевіч на старонках часопіса «Мастацтва» па выніках выставы мастака ў 2014 годзе.[26]
Андрэй Адамовіч назіраў у творах ноткі апакаліпсісу.[27] Мастацтвазнавец Алеся Раманюк назвала творы Сяргея Балянка «найзмрачнейшымі сярод усіх бачаных, бо яны паказваюць нейкі гіблы паралельны свет, у існаванне якога верыць не хочацца, нават калі ён плён фантазій аўтара».[27]
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае двух дзяцей.[28]
Зноскі
- ↑ а б Mikhailova, Alisa. Modern Art Museum to host meeting with Sergei Balenok today (англ.). Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Выстава графікі Сяргея Балянка "Цяжкае сола на саксе"(нявызн.). Галерэя Ў (30 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
- ↑ Белорусы и «лица кавказской национальности» (руск.). Беларуская газета. TUT.BY (19 мая 2001). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2019. Праверана 25 сакавіка 2019.
- ↑ Будет время, заходи! (руск.). Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ alexandrbabushkin. Сергей Баленок (Беларусь) (руск.). finbahn.com (2 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ а б в Романова, Саша. Сергей Баленок: И завтра тоже… (руск.)(недаступная спасылка). mixtura.org (20 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2007. Праверана 22 сакавіка 2019.
- ↑ Завадская, Ирина; Мозолевский, Юрий. «Да, мы знакомы!»: в минской Artel Gallery открылась выставка Сергея Баленка (руск.). СБ. Беларусь сегодня (1 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ а б Павлюченко, Ольга. Размова з таварышам патэцыяльным пакупніком пра мастацтва . norina.by (11 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Свірын, Ілья; Іваноў, Юрый (2012-12-22). "Паблік, стрыт, лофт…". Культура (51-52 (1073-1074)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
- ↑ Ропат, Вольга; Саўчанка, Аліна (2016-05-28). "Выпрабаванне мастацтва". Культура (22 (1252)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
- ↑ Столяренко, Александр. Выставку графики «Случайное танго» можно увидеть до 9 февраля (руск.). TUT.BY (23 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2019. Праверана 25 сакавіка 2019.
- ↑ Персональная выставка Сергея Баленка «Кусок желтого настроения» (руск.). Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2019. Праверана 26 красавіка 2019.
- ↑ Балянок С. В. | Беларускі плакат(нявызн.). Беларускі саюз дызайнераў. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
- ↑ Наркевіч, Іна; Ждановіч, Сяргей (2018-06-24). "Пераканаўчасць няправільнай графікі". Культура (25 (1360)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
- ↑ Шкиленок, Марина. В Галерее TUT.BY открывается выставка «Случайное танго» (руск.). TUT.BY (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2019. Праверана 25 сакавіка 2019.
- ↑ Долгих, Евгений. Неправильные рисунки и неправильная музыка (руск.). TUT.BY (9 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Наркевіч, Іна. Сяргей Балянок: У мяне атрымліваецца адлюстроўваць эмоцыі, настроі, адчуванні, пачуцці любога нармальнага чалавека (руск.). Культура (5 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Губская, Ольга; Шумилин, Максим. Художник Сергей Баленок: «Иногда тень бывает и получше человека» . Журнал «Большой» (7 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Кляшчук, Вольга. Мастак Сяргей Балянок прадстаўляе ў Мінску сваю «Няправільную графіку» (руск.). БелаПАН (16 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Хадыка, Аляксей. Сяргей Балянок і сусветны мастацкі працэс. Анонс выставы . Новы Час (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Хадыка, Аляксей. Ад Рэмбранта да класічнага польскага плакату. Эксклюзівы і скандалы – выставы на выходных . Новы Час (9 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Козік, Таццяна. Сяргей Балянок запрашае зайсці на яго выставу . Беларускае Радыё Рацыя (22 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ В музее современного искусства пройдет встреча с Сергеем Баленком (руск.). Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Гаравы, Марат. Універсальныя жыццёвыя праблемы ў графіцы Сяргея Балянка . Новы Час (27 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Кацяловіч, Ірэна. Чалавек у шыракаполым капелюшы . Звязда (29 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Янушкевіч, Каміла (2014-09-01). "Блюз жалезнага даху". Мастацтва (9 (378)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
- ↑ а б Карціна дня: апакаліпсіс ад Сяргея Балянка . Будзьма беларусамі! (1 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ биография | bio(нявызн.). balenok.com. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
Літаратура
правіць- М. М. Паграноўскі. Балянок Сяргей Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 269. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Шаранговiч, Наталля (2010). "Філасофія у карцінках : [пра мастака Сяргея Балянка]". Роднае слова (7): 97–98. ISSN 0234-1360.
- Міхайлаў, Віктар (2008). "Эцюды аб памяці Сяргея Балянка : у яго карцінах лятаюць рыбы, плаваюць апельсіны і свеціць ціхае сонейка". Беларусь. Belarus (2): 42–45.
- Сяліцкая-Ткачова, Ксенія (2019-01-13). "Блюз зімовага даху". Мастацтва (1 (430)). Архівавана з арыгінала 2020-10-02. Праверана 2020-10-02.
{{cite journal}}
: soft hyphen character у|first=
на пазіцыі 4 (даведка); soft hyphen character у|last=
на пазіцыі 3 (даведка); soft hyphen character у|title=
на пазіцыі 8 (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (спасылка) - Борозна, М. (1990). Баленок: Каталог / [Составитель Борозна М. Г.](руск.). М.: Прометей. p. 34.
- Небышинец, И. В. (2008). ""...И завтра тоже...". Офорты Сергея Баленка". Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь : навукова-інфармацыйнае выданне(руск.). 7. Мінск: 15–18.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны вэбсайт мастака: balenok.com Архівавана 3 красавіка 2019.
- Сяргей Уладзіміравіч Балянок на сайце «Лабараторыя Фантастыкі»