Люстраныя нейроны

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Люстраныя нейроны (англ.: mirror neurons, італ.: neuroni specchio) — нейроны галаўнога мозгу, якія узбуджаюцца як пры выкананні пэўнага дзеяння, так і пры назіранні за выкананнем гэтага дзеяння іншай істотай. Такія нейроны былі пэўна выяўлены ў прыматаў, сцвярджаецца іх наяўнасць у людзей і некаторых птушак. У людзей актыўнасць мозгу, якая ўзгаднялася з паводзінамі люстраных нейронаў, была знойдзена ў лобных долях галаўнога мозгу ў частках, якія адказваюць за рэалізацыю рухальных функцый і ў цемянной долі вялікага мозгу.

Упершыню люстраныя нейроны былі выяўленыя і апісаны Джакома Рыцалаці, Віторыё Галезе і Леанарда Фагасі ва універсітэце горада Парма, Італія ў эксперыментах на малпах з увядзеннем мікраэлектродаў ў зону F5 і верхні скроневы разор.

Функцыя, якую выконваюць люстраныя нейроны да канца смутная і з'яўляецца прадметам навуковых спрэчак. Гэтыя нейроны могуць быць задзейнічаны ў разуменні дзеянняў іншых людзей і ў вывучэнні новых навыкаў шляхам пераймання. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што люстраныя нейроны могуць будаваць мадэль назіраных падзей і дзеянняў, у той час як іншыя адносяць іх функцыі да навыкаў, звязаных з прамовай. Таксама была вылучана пункт гледжання, што праблемы іх функцыянавання могуць ляжаць у аснове некаторых псіхічных захворванняў, у прыватнасці аўтызму. Аднак, сувязь паміж дысфункцыяй люстраных нейронаў і аўтызму застаецца прадметам спрэчак і не падобна на тое, што люстраныя нейроны звязаныя з некаторымі галоўнымі сімптомамі аўтызму.

Літаратура

правіць