Kill
Kill — unix- утыліта, якая дасылае сігнал працэсу.
Сінтаксіс
правіць- kill [ -s сігнал | -p ] [ -a ] pid …
- kill -l [ сігнал ]
Апісанне
правіцьkill дасылае вызначаны сігнал указанаму працэсу. Калі не пазначана ніводнага сігналу, дасылаецца сігнал SIGTERM. Сігнал SIGTERM завершыць тыя працэсы, якія не апрацоўваюць яго прыход. Для іншых працэсаў можа быць неабходным даслаць сігнал 9 (SIGKILL), бо гэты сігнал перахапіць нельга.
Большасць сучасных абалонак маюць убудаваную каманду kill.
Параметры
правіць- pid …
- Указаць спіс ідэнтыфікатараў працэсаў, якім каманда kill павінна даслаць сігнал. Кожны аргумент pid павінны быць нумарам працэса альбо яго імем.
- -s
- Указаць дасылаемы сігнал. Сігнал павінны быць указаны па імені альбо па нумару.
- -p
- Паказвае, што каманда kill павінна вывесці ідэнтыфікатары (pid) іменаваных працэсаў, але не дасылаць ім сігнал.
- -l
- Выводзіць спіс імён сігналаў. Гэтыя імёны можна праглядзець таксама ў файле /usr/include/linux/signal.h (ці /usr/include/signal.h)