Агуркі
У гэтага паняцця есць і іншыя значэнні, гл. Агуркі (значэнні) .
Агуркі - аднагадовая гародніна, якую вырошчваюць дзеля недаспелых пладоў. Пры вырошчванні агуркоў агароднікі часта бываюць заклапочаныя тым, што расліны цвітуць доўга аднімі "пустакветкамі", г.зн. аднымі мужчынскімі кветкамі. Жаночыя кветкі з'яўляюцца пазней, пазней бывае і пладанашэнне.
Асаблівасць агуркоў
[правіць]Асаблівасць агуркоў заключаецца ў тым, што, як правіла, жаночыя кветкі з'яўляюцца на бакавых парастках. Выключэнне складаюць такія скараспелыя сарты, як Мурамскі і Алтайскі ранні, а таксама гібрыды Поспех, Сігнал і інш. У іх мужчынскія і жаночыя кветкі з'яўляюцца амаль адначасова на галоўнам парастку.
З'яўленне жаночых кветак раней, на галоўнай плеці, магчыма пры пасеве буйным паўнаважным насеннем, адсартаваным у 3%-ным растворы паваранай солі. Аднак калі гэтае насенне свежае, то і яны фарміруюць жаночыя кветкі пазней за мужчынскія. Таму лепей высяваць насенне двух-, трохгадавой даўніны, але гэта не заўсёды магчыма. Выхад знайшлі ў праграванні насення пры тэмпературы ад 50 да 60 градусаў.
Пасадка
[правіць]Звычайны тэрмін пасеву агуркоў - за тыдзень да апошніх вясенніх замаразкаў, але гэта ўжо не будуць раннія агуркі.
Літаратура
[правіць]- Девятов А. С., Макаревич А. И. Календарь-справочник садовода, овощевода и пчеловода. - 2-е изд. - Минск: Ураджай, 1989. - С. 73. - ISBN 5-7860-0100-8
Гэта пачатак кнігі пра сельскую гаспадарку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яе. |