Гліптыка
Глі́птыка (ад грэч. glypho — выразаю, выдзёўбваю) — мастацтва разьбы на каштоўных і паўкаштоўных камянях, адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Вядома ў Месапатаміі, Пярэдняй Азіі, Старажытным Егіпце і Старажытным Рыме з IV тысячагоддзя да н.э.[1] У сярэднія вякі развівалася галоўным чынам у краінах Усходу[1]. Новы ўздым гліптыкі у эпохі Адраджэння і класіцызму[1]. У XIX стагоддзі гэты від мастацтва прыйшоў у заняпад і на змену яму прыйшоў гем[1].
Разьбяныя камяні (гемы) з глыбокай старажытнасці служылі пячаткамі, кудменямі і ўпрыгожваннямі. Гемы выконваліся з мяккіх (стэатыт, гематыт, серпенцін) або цвёрдых (сердалік, халцэдон) парод каменя ўручную або з дапамогай нескладаных станкоў. Гемы з паглыбленымі выявамі называюцца інталіямі, з выпуклымі — камея.
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 100. — 702 с. — 9 500 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 100. — 702 с. — 9 500 экз.