Перайсці да зместу

Мост Марыі Валерыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:34, 12 снежня 2020, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Спасылкі)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мост Марыі Валерыі
Каардынаты: 47°47′43″ пн. ш. 18°43′49″ у. д.HGЯO
Перасякае Дунай
Месца размяшчэння
Колькасць пралётаў 5
Агульная даўжыня
  • 517,6 м
Вышыня канструкцыі 14 м
Канструктар, архітэктар Янаш Фекетэхазі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост Марыі Валерыі (славацк.: Most Márie Valérie; венг.: Mária Valéria híd) — мост праз Дунай, які злучае венгерскі горад Эстэргам і славацкі горад Штурава. Даўжыня моста складае 500 метраў. Атрымаў назву ў гонар эрцгерцагіні Марыі Валерыі, дачкі імператара Аўстра-Венгрыі Франца-Іосіфа.

Мост Марыі Валерыі з боку Эстэргама

Мост паміж двума гарадамі, пабудаваны па праекце Янаша Фекетэхазі быў адкрыты ў 1895 годзе і двойчы быў разбураны: у 1920 і ў 1944 годзе. 26 снежня 1944 года ён быў падарваны пры адыходзе нямецкіх войскаў. Пасля гэтага мост быў адноўлены толькі праз 60 гадоў і адкрыўся 11 кастрычніка 2001 года.