Перайсці да зместу

Лікія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:10, 26 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Лікійскія скальныя грабніцы. Міра
Лікійскі саркафаг
Лікія на карце Малой Азіі

Лікія (грэч. Λυκία) — у старажытнасці краіна на поўдні Малай Азіі, на тэрыторыі сучаснай правінцыі Анталья (Турцыя).

У 1 тысячагоддзі да н.э. Лікію насялялі лікійцы, патомкі лувійцаў. З сярэдзіны VI стагоддзя да н.э. Лікія знаходзілася пад уладай персаў. У канцы IV стагоддзя да н.э. — у складзе дзяржавы Аляксандра Македонскага. У 295—197 — пад уладай Пталамеяў. Заваяваная Рымскай імперыяй. З 395 — у складзе Візантыі. З XI стагоддзя патрапіла пад уладу мусульман.