Перайсці да зместу

Сілезскія войны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:16, 1 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Бітва пры Гогенфрыдбергу падчас Другой сілезскай вайны

Сілезскія войны — тры ваенных канфлікту паміж Прусіяй з Фрыдрыхам Вялікім на чале і Аўстрыяй, падчас якіх у перыяд у 17401763 гадах правінцыя Сілезія з графствам Глац адышлі да Прусіі.

Першыя дзве вайны — Першая сілезская вайна (1740—1742 гг.) і Другая сілезская вайна (1744—1745 гг.) ахопліваюць удзел Прусіі ў вайне за аўстрыйскую спадчыну (1740—1748 гг.). Трэцяя сілезская вайна больш вядомая як Сямігадовая вайна (1756—1763 гг.)

Англія, Францыя, Расія і іншыя драбнейшыя еўрапейскія дзяржавы таксама ўскосна бралі ўдзел у сілезскіх войнах, падтрымліваючы то адзін, то іншы бок у залежнасці ад сітуацыі. У цэлым Англія была на баку Аўстрыі, а Францыя — Прусіі.