Перайсці да зместу

Маціёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:10, 25 лістапада 2023, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Маціёўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Талачынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Талачын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 2 лютага 1982

Маціё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Талачын (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Еўлахоўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Еўлахі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маціёва. 15 кастрычніка 1960 года ў склад Воўкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Панькавічы, Сурнаўка і Таласкаўшчына)[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Наваселськага сельсавета (4 населеныя пункты: Канапельчыцы, Катужына, Лісоўшчына і Слабодка)[2]. 13 ліпеня 1962 года ў склад сельсавета з Рыдамльскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Новае Саколіна, Старое Саколіна, Старынка, Усвіж-Бук, Шляпіна, Шмідзельшчына і Яськаўшчына), з Плоскаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Новая Будаўка, Ператоўшчына і Старая Будаўка)[3]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Плоскаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Букавіна, Гастынічы, Еўлахі, Красілава, Крыніцы, Латыгаўка, Навінка, Новая Будаўка, Раманаўка і Старая Будаўка), сельсавет перайменаваны ў Маціёўскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Маціёўскага сельсавета 25 населеных пунктаў[5]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Талачын[6]. У сакавіку 1977 года ў склад сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Ганчароўка, Гірымшчына, Зарэчча, Зялёная, Красная Горка, Лужная, Прудцы, Слабада, Стары Талачын, Табараўшчына, Юзафполле) Азярэцкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Друцк, Дубавое, Ільінка, Каменнае Крывое, Новы Друцк, Панькавічы, Равуча, Сенчукі, Сурнаўка, Сялец і Таласкаўшчына) Воўкавіцкага сельсавета[7]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Талачынскі[8].

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  7. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.