Царква Святой Маргарыты
Славутасць | |
Царква Святой Маргарыты | |
---|---|
англ.: St. Margaret's Church | |
51°30′00″ пн. ш. 0°07′37″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | англіканства[1] |
Епархія | Лонданская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | перпендыкулярная готыка[d][2] |
Дата заснавання | XI стагоддзе[3] |
Сайт | westminster-abbey.org/st… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Святой Маргарыты ў Вэстмінстэры (St Margaret's, Westminster) — познегатычная царква на тэрыторыі Вэстмінстэрскага абацтва, якая выходзіць фасадам на Парламенцкую плошчу. Нароўні з Вэстмінстэрскім палацам і абацтвам ўваходзіць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя царквы пачынаецца ў XII стагоддзі, калі бенедыкцінцы пабудавалі ў Лондане першую царкву ў імя Маргарыты Антыяхійскай. Яна была адбудавана нанова пры першых Цюдорах (у 1486—1523 гг.), а ў XVII стст. па патрабаванні пурытан зрабілася прыхадской для членаў Брытанскага парламента. У 1730-я гг. храм быў абліцаваны светлым портлендскім вапняком, адна з веж падверглася перабудове. У XIX стагоддзі да царквы прыбудавалі прытворы, быў цалкам абноўлены яе інтэр'ер.
У царкве Св. Маргарыты пахаваны Уільям Кэкстан і Уолтэр Рэлі, пра што нагадваюць фігурныя вітражы з іх выявамі. Тут па традыцыі бралі шлюб шматлікія пакаленні англійскай арыстакратыі, і ў іх ліку Уінстан Чэрчыль. Вядомасцю карыстаецца царкоўны арган.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 426 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святой Маргарыты
- Царква на сайце Вэстмінстэрскага абацтва Архівавана 3 ліпеня 2014.