Нешчарда (замак)
Выгляд
Не́шчарда, паводле Брэжгі — Няшчо́рда — абарончае збудаванне на мысе возера Нешчарда. Размяшчалася за 4 км на паўночны захад ад вёскі Старыца Расонскага раёна.
Узведзена маскоўцамі загада вялікага князя маскоўскага Івана IV пасля захопу Полацка і часткі Полацкага ваяводства ў 1563 годзе.
Пасля вызвалення Полацка ў 1579 годзе, 13 снежня полацкі ваявода Іван Дарагастайскі знянацку атакаваў умацаванне, узяў і спаліў яго. Паводле тагачаснага паведамлення, загінула каля 2000 маскоўцаў з гарнізона.
Цяпер месца, дзе стаяў замак называюць Гарадок. Таксама паблізу знаходзіцца вялікі курган Княжая магіла.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
- Клімаў М. В. Гравюры фартэцый перыяду Лівонскай вайны: верыфікацыя паводле археалагічных крыніц. Папярэднія заўвагі // Актуальные проблемы источниковедения: материалы VI Международной научно-практической конференции, Витебск, 23—24 апреля 2021 г. / Витеб. гос. ун-т ; редкол.: А. Н. Дулов (отв. ред.) [и др.]. — Витебск : ВГУ имени П.М. Машерова, 2021. — С. 438—442.