Cosmos atrosanguineus — від кветкавых раслін сямейства астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовая расліна, вышынёй не болей за 1,5 метры, незвычайнага колеру і з водарам шакаладу.
Суквецце невялікае, дыяметрам не болей за 4,5 сантыметры. Аксамітныя «шакаладныя» пялёсткі толькі здаюцца карычневымі, на праўдзе яны насычанага цёмна-бардовага або чырвона-карычневага колеру. Колькасць пялёсткаў можа быць 6, 8 або 10, але заўсёды цотная.
Непаўторная асаблівасць кветкі яе водар. Летам кветка ярка выражана пахне шакаладам з ваніллю, водар аказаўся настолькі прывабным для людзей, што кветкі масава зрывалі і ўнікальная расліна гінула. Насенне відаў гэтага роду раслін у прыродзе мае даволі нізкі ўзровень усходжасці і жыццяздольнасці, таму расліна амаль знікла. Таксама кветка вельмі ўразлівая да рэзкіх перападаў надвор’я, асабліва да маразоў, таму дзікарослай цяпер не сустракаецца. Усе насаджэнні на радзіме расліны — вынікі шматгадовай працы селекцыянераў па аднаўленні гэтага віду.
Распаўсюджанне
Радзіма расліны — Мексіка, дзе яна вымерла ў дзікай прыродзе на пачатку XX стагоддзя. Від быў уведзены ў культуру ў 1902 годзе, дзе выжывае як адзін клона прайграванага[удакладніць: камент.] вегетатыўным размнажэннем.