Калійныя ўгнаенні
Выгляд
Калійныя ўгнаенні — мінеральныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці крыніцы калія для харчавання раслін[1]; акрамя павелічэння ўраджайнасці, яны паляпшаюць якасныя характарыстыкі прадукцыі: спрыяюць павышэнню супраціўляльнасці раслін да захворванняў, павышэнню стойкасці пры транспартоўцы, а таксама паляпшэнню іх смакавых і эстэтычных якасцяў.
Калійныя ўгнаенні, як правіла, прымяняюцца ў комплексе з азотнымі і фосфарнымі ўгнаеннямі.
Больш за 80% запасаў выкарыстоўванай для вытворчасці калія руды прыпадае ўсяго на тры краіны — Беларусь, Канаду і Расію[2].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Калийные удобрения // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0.
- ↑ USGS Mineral Commodity Summary 2012. Potash . Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2014. Праверана 5 кастрычніка 2014.