Перайсці да зместу

WikiLeaks

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:14, 17 мая 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (clean up, Task 16: replaced (3×) / removed (0×) deprecated |dead-url= and |deadurl= with |url-status=; з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
WikiLeaks
англ.: WikiLeaks
URL wikileaks.org
Камерцыйны Няма
Тып сайта Сховішча дакументаў
Мова(-ы) англійская; даступныя пераклады асобных дэпеш
Уладальнік The Sunshine Press[1]
Аўтар Джуліян Асанж
Пачатак працы 4 кастрычніка 2006[2]
Бягучы статус Актыўны
Рэйтынг Alexa 16 899[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

WikiLeaks (ад англ. Wiki і leak — «выцечка») — міжнародны сацыяльны сеткавы праект, заснаваны на дапрацаваным вікі-рухавіку, у якім была ўведзена магчымасць ананімнага рэдагавання артыкулаў з выкарыстаннем тэхналогій MediaWiki, Freenet, Tor і PGP.

Мэтай праекта аб'яўлена «публікацыя і аналіз дакументаў, якія сталі даступнымі з прычыны ўцечкі інфармацыі». Для навігацыі магчыма выкарыстоўваць бяспечны доступ па пратаколу HTTPS. Нягледзячы на ​​сваю назву, Wikileaks не з'яўляецца вікі-сайтам: чытачы, якія не валодаюць адпаведным дазволам, не могуць рэдагаваць яго змест. Але стаць ананімнай крыніцай інфармацыі можа любы, хто ёй валодае і дашле ў «рэдакцыю».

WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазней скарысталася традыцыйнай мадэллю апублікавання, якая болей не дазваляе рэдагаваць або каментаваць тэксты. Пасля таго, як сайт быў падвергнуты адлеглым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.

30 жніўня 2011 года «Вікілікс» размясціў у Сеціве ліст амерыканскага пасла ў Беларусі Джорджа Крола ад 11 студзеня 2006 года, у якім адзначалася, што «пасля візіту латвійскага міністра на Тайвань Кітай даў указанні Беларусі на адзін дзень перанакіраваць паток сваіх тавараў не праз латвійскія, а эстонскія парты, і гэта каштавала латвійскаму парту некалькіх мільёнаў долараў»[4]. У лісце пасла ад 16 чэрвеня 2006 года чысты кошт актываў Аляксандра Лукашэнкі ацэньваўся ў 9 мільярдаў $[5]. У лісце з пасольства ў Маскве (Расія) ад 27 сакавіка 2009 года згадвалася, што ў 2008 годзе 15 % беларускіх студэнтаў не вярнуліся з летняй працы ў ЗША[6].

Зноскі

  1. Wikileaks:About. WikiLeaks. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2008. Праверана 3 чэрвеня 2009.
  2. Whois Search Results: wikileaks.org(недаступная спасылка). GoDaddy.com. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2012. Праверана 10 December 2010.
  3. https://web.archive.org/web/20171120174314/https://www.alexa.com/siteinfo/https://wikileaks.org/
  4. Андрэй Елісееў. ТОП-25 цікавых фактаў з беларускіх тэлеграм Wikileaks (Частка 1). Рэпартажы. Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 верасня 2011).(недаступная спасылка)
  5. Антон Тарас; Андрэй Серада. WikiLeaks: Капітал Лукашэнкі ацэньваецца ў 9 млрд. долараў ЗША(недаступная спасылка). Палітыка. БелаПАН (9 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 2 верасня 2014.
  6. Алесь Безухер. Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца з летняй працы ў ЗША. Generation.by (9 верасня 2011).